У апошні дзень зімы 28 лютага на базе гімназіі №1 імя Я. Карскага ў Гродна адбылася чарговая традыцыйная канферэнцыя "Птушкі штодня" Гродзенскага аддзялення. Агулам у канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 40 чалавек.
Адам Збырыт з Польскага таварысва аховы птушак (РТОР) з Беластоку распавёў аб ахове малога арляца ў польскай частцы Белавескай пушчы:
Дзеці з клуба "Крылаты дазор" з гімназіі №10 г.Гродна атрымалі узнагароды за удзел у мастацкім конкурсе "Зязюля - птушка 2014 года":
У абласным фотаконкурсе "Нашы Птушкі 2015" для фатографаў з Гарадзеншчыны першае і другое месца заняў Сяргей Чарапіца з Гродна, 3 месца заняў Юрый Квач з Ліды:
Таксама, журналісты з газет "Перспектыва" і "Гродзенская Праўда" атрымалі падзякі ад аддзялення за эффектыўнае супрацоўніцтва:
Каманднае маляванне з завязанымі вачыма вушатай савы - птушкі 2015 года:
А на другі дзень была арганізавана экскурсія на птушак у даліне ракі Свіслач (Гродзенскі і Бераствіцкі раёны), дзе удалося пабачыць першых жаўрукоў і кнігавак.
Дзякуй усім удзельнікам канферэнцыі і экскурсіі! Да новых сустрэч!
Здымкі Т. Смыкоўскай і Дз. Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
vorobyshek - 04.03.2015 - 23:25
Пра экскурсію на "Тваім
Пра экскурсію на "Тваім Стылі" http://www.t-styl.info/by/118/photos/13695/
Harrier - 05.03.2015 - 16:51
In reply to Пра экскурсію на "Тваім by vorobyshek
Такой масавай экскурсіі даўно
Такой масавай экскурсіі даўно ў нас не было. Ну і птушкі не падкачалі: амялушкі, шчыгелы, таўстадзюбы, шэры дрозд, сярэдні дзяцел, кнігаўкі, гусі, жаўрукі, розныя качкі ды 3 віды лебедзяў. Было на што паглядзець і нашым сябрам з Польшчы ды Мінска з Брэстам.