Брытанскія орнітолагі ўзнагародзілі лепшых журналістаў, якія распавядаюць пра прыроду

    Новая ўзнагарода Брытанскага орніталагічнага трэста ВТО за выдатнае асвятленне ў масс-медыях  аховы птушак была ўручана на гэтым тыдні брытанскім журналістам. Медаллю ВТО імя Дыліс Брыз (BTO’s Dilys Breese Medal) былі ўзнагароджаны 6 найлепшых журналістаў, якія прадстаўляюць тэлебачанне, радыё, прэсу і новыя (электронныя) мас-медыі. Урачыстасць адбылася ў будынку Палаты Лордаў Брытанскага парламенту, пры чым медалі ўручала прэзідэнт ВТО баранэсса Барбара Янг (Baroness Barbara Young).

   Такім чынам, медалі атрымалі:
• Stephen Moss, прадзюсер на ТБ і пісьменнік
• Brett Westwood, радыё каментатар і прадзюсер
• Stuart Winter, журналіст і рэдактар
• Tony Soper, прэзенцёр ТБ і пісьменнік
• Fiona Barclay, гуру новых медыя
• Ray Collier, журналіст з Шатландыі
Грэхэм Эпплтон (Graham Appleton) дырэктар ВТО па ПіаР, пракаментаваў падзею наступным чынам: “Калі памерла Dilys Breese, яе спадкаемцы хацелі ўпэўніцца, што яе імя не будзе забытае. Dilys правяла ўсё жыццё, даносячы шырокай публіцы вартасць дзікай прыроды. Ўзнагароджваючы медалямі імя яе новую каманду журналістаў, мы сымбалічна перадаем яе медыя-стужку ім.”
Створаная мастаком-анімалістам Робэртам Гілмарам (Robert Gillmor) медаль будзе штогод уручацца лепшым журналістам, якія асвятляюць дзейнасць ВТО і/ці ахову птушак.

На здымку: адзін з узнагароджаных – журналіст Тоні Соўпэр і баранэсса Барбара Янг

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

У наступным годзе АПБ плануе уручыць першую ўзнагароду імя Канстанціна Тызенгаўза аднаму з лепшых студэнтаў ці магістрантаў за вывучэньне і/ці ахову птушак у Беларусі. Спадзяюся, што таксама атрымаецца цікава.

Студэнты і магістранты змогуць удзельнічаць раўнапраўна, нават не беларускія, але якія вывучалі (юць) і/ці ахоўваюць птушак у Беларусі.

Ўмовы атрыманьня прэміі імя Канстанціна Тызенгаўза павінны былі быць абвешчаны на з'ездзе, але як ён перанесены, дык і ўсе гэта таксама.

 

ого, баранэсса Барбара Янг (Baroness Barbara Young) ужо прэзідэнт ВТО. яна доўгі час была дырэктарам РСПБ, пры ёй РСПБ атрымала 1 млн сябраў, за РСПБ яна і стала баранэсай. Я бачыўся з ёй у 1999 у Малайзіі, цікавая жанчына, неардынарная.