У артыкуле, які апублікаваны ў Journal of Applied Ecology, каманда даследчыкаў сцвярджае, што вынайшла новы метад, які дазваляе больш дакладна і хутка ацэньваць колькасць птушак.
Раней навукоўцы выкарыстоўвалі ўлікі спяваючых самцоў або нават лапалі птушак сецямі, каб лепш ацаніць памер іх папуляцыі.
Новы падыход быў выпрацаваны пад час вывучэння песняў невялікай вераб’інай птушкі з Паўночнай Амерыкі – залатагаловага драздовага спевуна (Seiurus aurocapillus).
Паводле д-ра Дэаны Даўсон (Dr Deanna Dawson) са Службы геалагічнай выведкі ЗША (US Geological Survey (USGS) спявун аказаўся ідэальным відам для праверкі працы новага метаду. Разам з калегамі з новазеландзкага ўніверсітэту Otago "…мы выбралі іх, таму што яны маюць вельмі выразны спеў. Песня даволі гучная, а птушкі шмат часу праводзяць на зямлі або невысока над яе паверхняй у лясных зарасніках.”
Улікі спяваючых птушак могуць быць вельмі цяжкімі, не заўсёды можна адрозніць спявае тая ж асобіна гэтага віду ці іншая. Новы метад дазваляе без паўторнага адлову асобіны сказаць, ці спявае тая ж самая птушка, ці іншая і апрацаваць дадзеныя статыстычна.
На тэрыторыі, вызначанай для ўлікаў, навукоўцы ўсталёўвалі 4 мікрафоны, атрыманыя запісы затым аналізаваліся з дапамогай кампутара і з іх выводзілася шчыльнасць віду для гэтага месца.
Для аналізу дадзеных і вылічэння шчыльнасці спяваючых птушак могуць выкарыстоўвацца нават толькі 2 мікрафоны. Для адпаведнага аналізу дадзеных неабходна, каб праграма магла адрозніваць індывідуальныя асаблівасці спеваў розных асобін, і каб усе самцы дадзенага віду праспявалі ў адведзены для запісу час, бо на аснове іх размяшчэння ў прасторы і вылічваецца шчыльнасць.
Цікава, што даследчыкі сцвярджаюць, што іх метад можна выкарыстоўваць для атрымання дадзеных па шчыльнасці, -а, значыць, і колькасці - любых пеўчых птушак пры неабходных ведах аб іх асаблівасцях вакалізацыі, альбо, нават, кітоў!
Грэхэм Мэйдж (Grahame Madge) з Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB) вельмі станоўча пракаментаваў адкрыццё: "Сёння больш чым ніколі раней нам патрэбная інфармацыя пра стан папуляцый птушак і ў Вялікабрытаніі, і ва ўсім Свеце. Амаль кожнаму восьмаму віду пагражае знікненне, таму добрая інфармацыя аб тым, як яны маюцца штогод патрэбная для іх эфектыўнай аховы.”
Здымак і тэкст паводле www.birdwatch.co.uk і www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Feather - 30.11.2009 - 14:40
Кстати даже немного странно,
Кстати даже немного странно, что до этого раньше не додумались.
Kiolk - 30.11.2009 - 15:02
In reply to Кстати даже немного странно, by Feather
Яскравы прыклад выкрыстання
Яскравы прыклад выкрыстання кампутарнай тэхнікі ў арніталогіі. Калі рухацца ў гэтымнакірунку, можна прысці да сталых маніторынгавых пляцовак, на якіх можна было бы адсочваць разнастайныя тэндэнцыі змянення папуляцыі. І маніторынг звычайных відаў можа адысці ў гісторыю....
Pandion - 30.11.2009 - 15:41
In reply to Яскравы прыклад выкрыстання by Kiolk
як на мой погляд усе гэта
як на мой погляд усе гэта пакуль падобнае на нейкую казачку . .
такім чынам вы зможаце падлічваць шпакоў на сваім падворку, і то трэба каб яны усе сабраліся ў купку і галосна пелі седзячы не далека ад зямлі . . .
Kiolk - 30.11.2009 - 16:13
In reply to як на мой погляд усе гэта by Pandion
Мне падаецца, усё стаіць за
Мне падаецца, усё стаіць за адчувальнасцю мікрафона, і напэўна, некаторыя могуць пераўзысці чалавечае вуха па адчувальнасці,калі ўзяць 4 дык плошча значна ўзрастая. У прынцыпе, зусім не казка...
Галоўнае распрацаваць афункцыі па якім усё будзе разлічвацца. І ўсё скончыцца, што ўсе будуць разважаць "аля якую аператыўную памяць набываць" не разумеючы, што там адбываецца...
Але гэта яўны крок наперад....
Harrier - 30.11.2009 - 22:28
In reply to Мне падаецца, усё стаіць за by Kiolk
Цікавая думка наконт канца
Цікавая думка наконт канца маніторынгу звычайных відаў у сёньняшнім выглядзе праз нейкі час - можа і сапраўды дажывем...
AV - 30.11.2009 - 23:04
але ў артыкуле гаворка ідзе
але ў артыкуле гаворка ідзе толькі пра адначасовае даследаванне шчыльнасці адзнаго віду. Зраумела, што кампутары могуць усё і памылак зробяць менш, чым людзі. але працаваць з усімі відамі адразу іх трэба яшчэ навучыць. Потым драпежнікі і непяючыя віды застануцца арнітолагам. Акрамя таго, у дадзеным выпадку кампутар бырэ на сябе руцінную работу. Гэта добра.
Natura-list (госць) - 06.12.2009 - 19:48
In reply to але ў артыкуле гаворка ідзе by AV
Даешь оценку плотности