Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гісторыя адной шуляковай сям'і

Дакументацыйныя здымкі

У канцы мая ў сасновай пасадцы я знайшоў гняздо шулякоў-карагольчыкаў (Accipiter nisus) , а прыкладна праз месяц у ім ужо былі сярэдняй велічыні пухавікі.

Гэта найлепшыя паляўнічыя на птушак дробных і сярэдніх памераў. Самец, які ад сфармавання пары да дасягнення птушанятамі прыкладна 10 дзённага ўзросту выключна сам забяспечвае ежай сябе, самку і птушанят, на жаль прыносіць ахвяр на гняздо ўжо добра абшчыпанымі. Таму сказаць, каго менавіта ён прынёс у чарговы раз і перадаў самцы проста немагчыма нават з блізкай адлегласці.

 Як і ў многіх іншых драпежных птушак, самка мае час і займаецца ўсім на гняздзе выключна сама: ад інкубацыі яек і абагрэву птушанят, у якіх у 7-10 дзённым узросце ўсталёўваецца ўласная хімічная тэрмарэгуляцыя, да іх кармлення, а часам і абароны.

Як вядома, шулякі-карагольчыкі маюць, напэўна, найбольшую розніцу ў памерах паміж самцом і самкай сярод нашых птушак. Самка важыць 250-300 г, а самец толькі 150-170 г. Адрозніваюцца яны і афарбоўкай нізу цела - гл. ніжэй самца:

Птушаняты растуць вельмі хутка і праз прыкладна тры тыдні амаль не адрозніваюцца памерамі ад дарослых птушак, хацяі пазасталы дзе-нідзе (асабліва на галаве) пух лёгка выдае, што гэта яшчэ моладзь.

Памеры - памерамі. Але мама патрэбная ў любым узросце:

лета 2015, Гарадзеншчына.

Аўтар - Сяргей Чарапіца

 

Каментары

Покладистая птица—в пяти метрах от линзы занимается семейными делами.

Забота о птенцах заставляет преодолевать страх, а потом приходит привычка, о беспокойстве забывается и появляется совсем абыякавасць.