Дакументацыйныя здымкі
У канцы мая ў сасновай пасадцы я знайшоў гняздо шулякоў-карагольчыкаў (Accipiter nisus) , а прыкладна праз месяц у ім ужо былі сярэдняй велічыні пухавікі.
Гэта найлепшыя паляўнічыя на птушак дробных і сярэдніх памераў. Самец, які ад сфармавання пары да дасягнення птушанятамі прыкладна 10 дзённага ўзросту выключна сам забяспечвае ежай сябе, самку і птушанят, на жаль прыносіць ахвяр на гняздо ўжо добра абшчыпанымі. Таму сказаць, каго менавіта ён прынёс у чарговы раз і перадаў самцы проста немагчыма нават з блізкай адлегласці.
Як і ў многіх іншых драпежных птушак, самка мае час і займаецца ўсім на гняздзе выключна сама: ад інкубацыі яек і абагрэву птушанят, у якіх у 7-10 дзённым узросце ўсталёўваецца ўласная хімічная тэрмарэгуляцыя, да іх кармлення, а часам і абароны.
Як вядома, шулякі-карагольчыкі маюць, напэўна, найбольшую розніцу ў памерах паміж самцом і самкай сярод нашых птушак. Самка важыць 250-300 г, а самец толькі 150-170 г. Адрозніваюцца яны і афарбоўкай нізу цела - гл. ніжэй самца:
Птушаняты растуць вельмі хутка і праз прыкладна тры тыдні амаль не адрозніваюцца памерамі ад дарослых птушак, хацяі пазасталы дзе-нідзе (асабліва на галаве) пух лёгка выдае, што гэта яшчэ моладзь.
Памеры - памерамі. Але мама патрэбная ў любым узросце:
лета 2015, Гарадзеншчына.
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 15.08.2015 - 15:16
Прыгожая гісторыя. Апошні
Прыгожая гісторыя. Апошні здымак, напэўна, найлепшы.
Проніч - 15.08.2015 - 22:05
Выдатна ад пачатку да канца.
Выдатна ад пачатку да канца. Прыгожа... 10 за кожны здымак. На якой вышыні адбываюцца падзеі? Калі ні цяжка, скажыце, к. л., якой камерай здымаеце?
Harrier - 19.08.2015 - 23:13
In reply to Выдатна ад пачатку да канца. by Проніч
Гняздо было на вышыні пр. 5
Гняздо было на вышыні пр. 5 метраў засідка на вышыні 6 метраў і метрах y 5 ад гнязда. фотаапарат Canon 500 D + Canon 70-300.
Владимир П-н - 20.08.2015 - 22:48
In reply to Гняздо было на вышыні пр. 5 by Harrier
Покладистая птица—в пяти
Покладистая птица—в пяти метрах от линзы занимается семейными делами.
Забота о птенцах заставляет преодолевать страх, а потом приходит привычка, о беспокойстве забывается и появляется совсем абыякавасць.
Уладзя (госць) - 21.08.2015 - 09:52
Harrier, дзякуй за
Yavorets T - 24.08.2015 - 12:57
In reply to Harrier, дзякуй за by Уладзя (госць)
Последний снимок - выше
Последний снимок - выше всяких похвал!
Грозный и беззащитный.