P.S. – гэта толькі пачатак

Трэці год наша каманда праводзіць спаборніцтва на поўначы. І назва P.S. сведчыць толькі аб тым, што гэта нейкае падвядзенне вынікаў тут, на Віцебшчыне. Але канешне, пра вынікі сялетнега чэмпіяната ніхто із нас ведаць не мог….

Спачатку планавалі правесці ноч у лесе і адтуль стартаваць, але адзін з нашых позна вярнуўся з камандзіроўкі ды і надвор’е пашкодзіла. Таму старт быў дадзены, як заўжды, ад дома капітана. Праз дзве хвіліны пасля старту адзначылі звычайную стрынатку ( Emberiza citrinella ). За 37 хвілін у горадзе адзначылі 17 відаў.

Сёлета вырашылі як можна больш часу аддаць рыбгасу, таму адразу накіраваліся на “ Навінкі “, ў Пастаўскі раён.

Безумоўна, не звяртаць увагу на віды, трапляючыся на шляху, мы не маглі. Таму часта станавіліся, каб разглядзець і паслухаць. Вось, напрыклад, адразу два віда сакалоў – пустальга ( Falco tinnunculus ) і шулёнак ( F. vespertinus ).

Дарэчы, апошні від нам трапляўся амаль усе дні, якія мы знаходзіліся на Віцебшчыне, і часам даволі вялікімі чародкамі.

Наша бадзёрасць павялічвалася, калі мы бычылі нешта вельмі цікавае для гонкі. Калі на дарогу перад машынай выбеглі шэрыя курапаткі ( Perdix perdix ) салон у аўто задрыжаў ад нашых бурных эмоцый.

А за тры хвіліны да гэтага ў бок рыбгаса ляцела паляваць скапа ( Pandion haliaetus ), што таксама не заставіла нас абыякавымі.

У 8.35 убачылі першы від на сажалках рыбгаса “ Навінкі”: некалькі кнігавак ( Vanellus vanellus ).

Цяпер у нас 47. Назіраем, дадавая ўсё новыя і новыя віды.

Праз некалькі хвілін пад’язджае галоўны рыбавод, ад каторага даведваемся, што на самай дальняй сажалцы ёсць шэрыя гусі (Anser anser), “ штук 200”. Неяк у такую колькасць слаба верылася, але гэта нам надае яшчэ большай упэўненнасці, што дзень будзе ўдалы. А пакуль разглядваем і прыслухоўваемся. Спачатку чуем, а потым бычым лебедзяў-клікуноў (Cygnus cygnus).

Шмат больш-меньш звычайных відаў. “ Кацім” далей. А вось надвор’е “не каціць”. Вецер і часам дождж безумоўна ўплываюць на нашыя назіранні. Вось мы і на апошняй сажалцы. Даехалі да тупіка ( “тупік” – гэта не птушка паўночная, гэта проста тупік). Гусей не бачылі, але будзем вяртацца, пашукаем. Адзначаем палявую падкаменку (Oenanthe oenanthe), звычайную чаротаўку (Acrocephalus schoenobaenus), ловіць жамяру шэрая валасяніца (Muscicapa striata ).

На гадзінніке 10.10 і нарэшце бачым шэрых гусей (Anser anser), іх і сапраўды шмат, мы налічылі каля ста птушак, можа іх было і больш. 68 відаў. Яшчэ адзначаем 4 віда качак і ў нас абед. Паміж каўбасой і гарбатай і іншымі прысмакамі на дэсерт прылятае сокал-кабец (Falco subbuteo ), чорная жаўна (Dryocopus martius). Потым на адной са спушчаных сажалак назіраем за кулікамі. 7 відаў, але хацелі больш.

На самай вялікай сажалцы нам не дазволілі доўга знаходзіцца, там ідзе вылаў карпа. Вось ужо і прахадная, хутка пакінем рыбгас, у планах яшчэ некалькі звычайных відаў – каўка (Corvus monedula ), палявы жаўрук ( Alauda arvensis ) ды іншыя. Ідзем да машыны, можа яшчэ хто праляціць? А вось і лятун. Нейкі драпежнік, нейкага светлага колеру нізка над зямлёй выпісвае піруэты. Лунь? Канюх? Разглядаем і разумеем – гэта вельмі цікава. “ По мне так канюк…”. “ Да не канюк это… “ Як высветлілася, канюх. Ды не той, што сядзіць амаль праз кожны кіламетр на слупу. Брасаюцца ў вочы длінныя крылы, зусім не як у мышалова. Адсылаем Валеру рабіць здымкі бліжэй. Акурат птушка села на невялікае дрэва, яе добра бачым праз трубу. Фатографа падпусціла вельмі блізка, вось і мяжа допуску. Драпежнік зляцеў, а Кавалёнак страляе і страляе…

Ўжо на 99 % упэўненыя, што гэта канюх-курганнік ( Buteo rufinus ). Для ўсіх нас гэта від, упершыню адзначаны ў Беларусі. Адзін адсотак застаецца для журы, але забягаючы наперад, скажу, што гэта быў менавіта курганнік. Потым, ужо дома даведаліся, што ў Польшчы ў гэтым годзе некалькі рэгістрацый віда. Залятае ён на поўнач нават у Фінляндыю. Від №86. Цікавы факт наконт колькасці відаў у гэты час. У мінулым годзе, калі на гадзінніке было 13.29, мы набралі 86 відаў. Сялета на гадзінніке 13.30 і ў нас зноў 86 відаў. Як кажуць, ўсё па плану…

Далей едзем на ачышчальныя сажалкі Шаркаўшчыны. Там запланаваны пастушок ( Rallus aquaticus ). Ён і ёсць на месцы. Ў суседняй вёсцы днем раней бачылі белага бусла ( Ciconia ciconia ), які таксама не падвёў. Цяпер хуценька кіруем на Браслаў. Там неяк паспрабуем выцягнуць да сотні. Шызая чайка ( Larus canus ), вялікая коўра (Podiceps cristatus).

99!!! Адзін від! Да што гэта робіцца! Ад’язджаем і бачым у кутку возера Дрывяты качак, чаек. Ставім трубу, Дзяніс пачынае разглядаць. І неяк так, нібыта пабачыў нейкую звычайную качку, кажа “ Чеграва…” Соты від крычка-чэграва ( Hydroprogne caspia ).

Яшчэ адзін лайфер за дзень!

Былі яшчэ спробы пачуць таўстадзюба ( Coccothraustes coccotraustes ), убачыць шырых журавоў ( Grus grus ). Але гэта будзе іншым разам. Мы цалкам задаволеныя, добра і цікава правялі час, адзначылі новыя віды. А тое, што жураўлі праз некалькі хвілін пасля фінішу праляцелі, не трапіўшы ў наш спіс, а таўстадзюб потым каля хаты “ цыкаў” – так гэтаму і быць, на ўсё час і выпадак.


Вялікі дзякуй усім нашым хлопцам. За настрой, за тое, што не падводзяць, за камандны дух, за падрыхтоўку. Асаблівы дзякуй ад гасцей – гаспадарам з Шаркаўшчыны.

P.S. – Поўнач – Супер!

 

Аўтар тэкста: Алег Кальчанка, фота: Валерый Кавалёнак

Каментары