Свае ўражанні ад рэкорднага бёдуотчу, які быў здзейснены па ўсяму Свету на працягу каляндарнага году: ад гор Эфіопіі да дажджавых лясоў Эквадора - распавядуць яго аўтары – пара з Вялікабрытаніі: Элан Дэвіс і Руф Мілер (Alan Davies and Ruth Miller). На працягу наступнага тыдня яны запрашаюць усіх ахвотных у адзін з рэзерватаў RSPB - Conwy nature reserve, Llandudno Junction, дзе распавядуць пра самыя цікавыя свае прыгоды. Да свайго рэкорднага падарожжа працягласцю ва ўвесь 2008 год, Элан працаваў тут менеджэрам.
Пара бёдуотчараў-падарожнікаў толькі што скончыла напісанне адмысловай кнігі, прысвечанай свайму рэкорду (The Biggest Twitch) і прыгодам па ўсім Свеце пад час яго усталявання.
Кніга выйдзе з друку вясной наступнага году.
Паводле www.rspb.org.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Больш пра рэкордны бёдуотч тут (у артыкуле памылкова сцвярджаецца, што пара рэкардсменаў – амерыканцы, на сам рэч яны брытанцы):
Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 01.12.2009 - 15:13
Ідэя для роздуму. Калі кніжка
Ідэя для роздуму. Калі кніжка выйдзе,можна было быпатроху яе перакладаць і выкладаць на нашым сайце, мне падаецца, гэта было бы вельмі цікава... Ну праўда, калі яны яшчэнапішуць цікава...
Harrier - 01.12.2009 - 15:37
In reply to Ідэя для роздуму. Калі кніжка by Kiolk
Справа ў тым, што іх даволі
Справа ў тым, што іх даволі падрабязны дзённік ёсьць (быў?) на іх адмыслова створаным пад паездку сайце. Я не праглядаў яго, але там даволі шмат інфы - можа толькі без здымкаў.
А за кнігу плаціць трэба:)
Kiolk - 01.12.2009 - 16:10
In reply to Справа ў тым, што іх даволі by Harrier
А калі звязацца з імі, і
А калі звязацца з імі, і папрасіць дазволу на перакалад на беларускую мову, я думаю яны не будуць супер, калі яшчэ пазначыць, што гэта спрыяльна адлюструецца на развіццю БВ у Беларусі, я думаю, яны згадзяцца. А як невялічкая плата, набыць іх кніжку, а калі ўсё будзе добра,можна будзе іх запрасіць і да нас з прэзентацыяй кнігі...?
Harrier - 01.12.2009 - 21:50
In reply to А калі звязацца з імі, і by Kiolk
Думаю, што іх уражаньні -
Думаю, што іх уражаньні - можа і цікавыя - для нас не вельмі актуальныя. Лепш умацоўваць бёдуотчараў у Беларусі і падтрымліваць добрыя сувязі навокал нас.