28 мая мінулага, 2008 году, два бёдуотчары з Літвы Літаурас Раудонікіс (Liutauras Raudonikis) і фін Томі Ліэвонен (Tommy Lievonen) назіралі вялікага паморніка (Stercorarius skua) над возерам Дрысвяты, што на Браслаўшчыне.
Спачатку птушка трымалася над літоўскай часткай возера, а затым пераляцела на нашу частку над востравам Замак. Праз нейкі час паморнік зноў вярнуўся на літоўскую частку ў раён заліву Вышнякова.
Літоўская фауністычная камісія ўжо зацвердзіла гэтае назіранне. Застаецца пачакаць на рашэнне Беларускай Арніта-Фауністычнай камісіі, якая будзе разглядаць падобныя выпадкі назіранняў новых і рэдкіх відаў птушак на Беларусі пад час свайго паседжання 16-18 снежня 2009г..
Да гэтага над тэрыторыяй Беларусі адзінкава адзначаліся тры іншыя віды паморнікаў: даўгахвосты, сярэдні і караткахвосты, якія таксама выпадкова заляталі ў нашу краіну.
Вялікі паморнік гняздуе ў травяністай вільготнай тундры, часта на скалістых узбярэжжах паблізу калоній іншых птушак у Ісландыі, на Фарэрскіх, Аркадзкіх і Шэтландзкіх астравах, у паўночнай Шатландыі, Нарвегіі, Шпіцбергене, Кольскім паўвостраве, Новай Зямлі ды меншых арктычных астравах.
Пасля гнездавання часцей за ўсё сустракаецца ў адкрытым моры або над марскімі ўзбярэжжамі, значна радзей залятае на вялікія кантынентальныя вадаёмы.
Здымак з www.farm3.static.flickr.com
Паводле www.ptushki.org і палявога вызначальніка “Птушкі Еўропы”
На гэтую ж тэму:
Новы для Беларусі від птушак адкрыты ў Маларыцкім раёне!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 08.12.2009 - 23:35
Фіны і нам новыя віды
Фіны і нам новыя віды панаапісваюць - не толькі ў Літве:)
Kiolk - 10.12.2009 - 03:08
In reply to Фіны і нам новыя віды by Harrier
Будзем чакаць рашэнне
Будзем чакаць рашэнне фаўністычнай камісіі...