Нашы зімовыя конкурсы

11.12.2009 - 17:42 | Kiolk

    Хаця сапраўдная зіма яшчэ не пачалася, варта падрыхтавацца да яе надыходу загадзя: праверыць рыштунак, фотаапараты і оптыку для назіранняў за птушкамі. На працягу зімовых месяцаў мы разыграем сярод нашых карыстальнікаў 6 прызоў: па 2 у снежні, студзені і лютым.

     “Пары” прызоў будуць аднолькавыя штомесяц і складаюцца з шыкоўнага насценнага календара на 2010 год з выявай поплаўнага луня (памерам 48х83 см) і CD з мультымедыйнай прэзентацыяй Ptaki krajobrazu rolniczego, ў якой прыведзены відавыя нарысы 34 відаў птушак, якія сустракаюцца ва Ўсходняй Еўропе ў сельскагаспадарчых біятопах разам са здымкамі і галасамі птушак і выявамі іх асноўных месцапражыванняў і зручнай навігацыяй.
    Для таго, каб перамагчы і атрымаць прызы, неабходна атрымаць найбольшыя ацэнкі ад карыстальнікаў нашага сайту пад сваім сёлетнім зімовым назіраннем (пераможца атрымае каляндар) у адзін з зімовых месяцаў або пад фотаздымкам птушак або бёдуотчараў, таксама зробленым гэтай зімой (пераможца атрымае мультымедыа CD). Назіранні і фотаздымкі можна ацэньваць, прсатаўляючы балы ад 1 да 10.
Вынікі будуць падводзіцца кожнага 3 наступнага месяцу – г.зн. першыя ўжо 3.01.2010 году!
Колькасць здымкаў і назіранняў ад аднаго аўтара неабмежаваная.
Калі ж адзін аўтар выйграе ў больш чым адным конкурсе ў розныя месяцы, мы заменім яму прызы на іншыя. Прызы будуць перададзеныя або пры асабістай сустрэчы, або бясплатна дасланыя па пошце.
Прызы прадстаўлены Прыродаахоўнай арганізацыяй “Bocian” (Польшча), яе супрацоўніку Дамініку Крупіньскаму мы вельмі ўдзячныя.

Цікавых зімовых Назіранняў і выдатных Фотаздымкаў!

Comments