? Чорны грыф (Aegypius monachus)

Аўтары Назірання
Raman Shkabara, Аляксандр Сербун
Дата назірання
Месца Назірання

у в.Вялікія Арлы, Столінскі раён Брэсцкай вобласці

1 птушка лятала над польдэрам.

інфармацыя пра месца Клуб200 АПБ

Першая рэгістрацыя для 2016 году!

Пятая рэгістрацыя для Беларусі (пасля пачатку ХХ ст., 1928, 1948 і 1959 гг.)!

Каментары

А як па мне, дык гэта вялікі арлец.

Што датычыцца рэгістрацый грыфа, дык забылі, што яго бачылі ў Брэсцкім р-не ў 2004 годзе (я бачыў фота С.Абрамчука) і яшчэ, здаецца, есць рэгістрацыі - трэба справаздачы БАФК глядзець.

У гэтым выданні забыліся пра многія апублікаваныя артыкулы, у тым ліку з Субутэа, рэдактарам якога з'яўляецца адзін з аўтараў кнігі.

Марина (госць) - 25.07.2016 - 16:35

Нужно подробное описание птицы, фото не все показывает. Но по форме головы эта птица не похожа на грифа, у того клюв должен быть намного крупнее по отношению к голове, и силуэт клюва с головой в итоге - другой.

Что касается сипа, то тот совсем по-другому выглядит, тут сомнений нет

Наш спецыяліст па арлах Tomáš Bělka напісаў:
"Ніякі грыф, а арол. Фота не вельмі добра, таму не смогу дакладна сказаць, ці вялікі арлец, ці малы арлец, аднак хутчэй за ўсё вялікі арлец.
З павагай Томаш Белка


(Žádný sup, ale orel. Fotka nic moc, takže nejsem schopný stoprocentně určit, zda se jedná o orla křiklavého nebo volavého. Myslím si, že spíše jde o  orla volavého.                  Zdraví Tomáš B.)