Пасьля нечаканага назірання горнай пліскі ў Беларусі, зробленага Дзянісам Кіцелем на пры канцы мінулага году (падрабязьней гл. гісторыю адкрыцця новага для нашай краіны віда тут: http://newmediaworld.info/bird/content/32 ), гарадзенскія бёдуотчары вырашылі праглядзець “старыя здымкі” – можа гэты від мы назіралі раней за берасцейскіх калег?
Адзін з такіх цікавых здымкаў і быў прапанаваны для публічнага вызначэння Мікалаем Гулінскім. Пліска была зьнятая пад час Сусветных восеньскіх назіранняў за птушкамі 5 кастрычніка 2008 году на ачышчальных сажалках ВА “Гродна-Азот” каля в.Беражаны. На жаль, сенсацыі не атрымалася. Пры параўнанні выявы з рознымі малюнкамі белых плісак у вызначальніку Mullarney et al. “Birds of Europe” у выніку атрымалася маладая белая пліска. Самыя важныя рысы для гэтага віду: шэрыя ногі (у горнай пліскі ружова-карычневыя), шэры колер на грудзі і баках (горная без шэрага знізу цела, але мае рознай інтэнсіўнасці жоўты), і трошкі жоўтаватая галава (у горнай жоўтым на галаве можа быць толькі брыво). Але выдатнае прызвычаенне рабіць фотаздымкі ўсім “падазроным” птушкам у наступны раз можа дапамагчы зарэгістраваць сапраўдную рэдкасць.- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 23.03.2009 - 21:34
без сомнений белая
без сомнений белая трясогузка.