Наш каляндар “Птушкі штодня – 2018” ужо ў друку

Птушкі штодня

Чарговы раз у нас атрымліваецца зрабіць падарунак на наступны год усім актыўным карыстальнікам нашага сайта і найперш – фатографам-анімалістам. Ужо знаходзіцца ў працэсе друкавання каляндар з найлепшымі здымкамі звычайных і рэдкіх нашых відаў птушак, фатаграфіі якіх былі размешчаны ў нашай Галерэе. Аўтары выкарыстаных фотак атрымаюць бясплатна па пяць “аўтарскіх экзэмпляраў”, усе іншыя актыўныя карыстальнікі – па аднаму.

Адабраць 12 найлепшых здымкаў, па аднаму розных аўтараў, было няпроста. Але ў рэшце-рэшт атрымалася гэта зрабіць не толькі для вясновых, летніх і восеньскіх месяцаў (для якіх выдатных і шыкоўных здымкаў было шмат), але і для зімніх (дзе выбар не быў такім вялікім). Кожны здымак, акрамя аўтарскай назвы, суправаждае кароценькая гісторыя, з ім звязаная, а таксама дата і месца ці мясцовасць, дзе ён быў зроблены.

старонка календара

Такім чынам, дзякуем нашым фатографам, якія прадставілі для календара свае лепшыя сёлетнія здымкі, гэта: Ірына Самусенка, Аляксандр Эрдман, Уладзімір Пушкін, Сяргей Зуёнак, Павал Лычкоўскі, Уладзімір Бондар, Ала Эрдман, Юрый Емельянаў, Аляксандр Пекач, Мікалай Верабей, Андрэй Несцераў і Ганна Паморска.

старонка календара

Сёлета каляндар будзе выпушчаны дзякуючы падтрымцы Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і двух нашых шведзкіх сяброў і калег: Хокана Эртмана і Леннарта Карлссана, сяброў Шведзкага арніалагічнага таварыства і ганаровых сяброў АПБ. Як і раней, макет календара створаны Дзьмітрыем Гупянцом з Гродна.

Сустрэнем і правядзем 2018 год разам з нашымі птушкамі і на календары, і ў прыродзе!

 

Comments

Здаецца мне, што пасля абновы на сайце знікла магчымасць перапіскі паміж карыстальнікамі сайту, таму пішу тут з мэтай нагадаць пра сябе =)