Дакументацыйныя здымкі і відэа
Шмат разоў бачыў і здымаў жаўрукоў-смецюхоў (Galerida cristata) у розныя поры году.
Але сёння ўпершыню пашчасціла сфатаграфаваць аднаго на такой файнай мясцовай шыльдзе, ды яшчэ спяваючым!
08-03-2018, Гарадзеншчына
Аўтар- Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Filipovich (госць) - 11.03.2018 - 11:08
Радзіма Барыса Кіта…
Радзіма Барыса Кіта
Сёння 40 дзён
Harrier - 11.03.2018 - 15:12
In reply to Радзіма Барыса Кіта… by Filipovich (госць)
Не, гэта іншыя Агароднікі,…
Не, гэта іншыя Агароднікі, на Гарадзеншчыне. Кіт з карэліцкіх.
А ўвогуле Агароднікаў у нас і суседніх рэгіёнах Польшчы і Літвы шмат- гэта был татарскія вёскі, дзе татары вырошчвалі пераважна гародніну замест зерневых, адсюль і назва.
Filipovich (госць) - 11.03.2018 - 19:17
In reply to Не, гэта іншыя Агароднікі,… by Harrier
Дзякуй за адказ. …
Дзякуй за адказ.
Але ўсё роўна добрая нагода узгадаць добрага чалавека.
Мясцовы (госць) - 13.03.2018 - 10:48
In reply to Не, гэта іншыя Агароднікі,… by Harrier
Ну чаму толькі татарскія…
Ну чаму толькі татарскія. Каля нашага Берасця ёсць Агароднікі- месца спрадвеку так называлася, таму што там былі добрыя земля пад гародніну.