Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвостка-чарнушка: Загараю, бо карысна

Я здымаў, як маладыя рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) самастойна радзяць сабе і ловяць разнастайных насякомых і лічынак, як раптам адна з іх расцягнулася на слупе агароджы, падстаўляючы сонцу ўсе свае пер'і зверху цела.

Я адразу зразумеў у чым справа, а потым убачыў і нешта новае для сябе - яно на фота ніжэй павялічана. А справа была ў сакрэце т.зв. хвастцовай залозы - яе смакточак над аснаваннем пер'яў хваста, адкуль гэты сакрэт выдзяляецца, добра бачны на некаторых здымках. 

Хаця хвастцовую залозу ўпершыню апісаў яшчэ ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя Фрыдрых ІІ Гогенштаўфэн у сваім трактаце "Аб мастацтве палявання з птушкамі...", дагэтуль дакладна невядома яе функцыя або функцыі яе сакрэта. 

Лічыцца, што вадаплаўным птушкам сакрэт дапамагае захоўвываць пер'е ад намакання, але тыя ж рудахвосткі-чарнушкі не плаваюць і таму наўрацці менавіта гэтая функцыя для іх самая важная. Але вядома і іншая, для мяне найбольш праўдападобная - сакрэт залозы, які птушкі наносяць на пер'е і потым, пры яго чыстцы, з'ядаюць, утрымлівае эргостэрын - провітамін D. Пад уздзеяннем сонечнага святла ён ператвараецца ў вітамін D і проста неабходны для нармальнай будовы костак шкілету і абмена кальцыя ў арганізме.

Зразумела, што найбольш важна гэта для маладых птушак, якія нядаўна пакінулі гняздо, дзе сонечнага свету амаль або зусім не было, а косткі раслі хутка. 

Таму тое, што я ўбачыў менавіта маладую птушку, якая загарала на сонейку, мяне не здзівіла. Толькі працэс гэты працягваўся нядоўга: хвіліны 1,5-2 максімум. Усё ж  калі драпежнік убачыць патэнцыйную ахвяру ў падобным расслабленым і амаль бездапаможным стане, яна доўга ўсё роўна не пазагарае)

03-07-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Дзякуй! Так, часам шанцуе ўбачыць і зняць нешта цікавае. Тады пачынаеш думаць - а што гэта было ці магло б быць і атрымліваюцца падобныя гісторыі.

Пішуць, што гэтая залоза ёсць не ва ўсіх груп птушак. Так што тыя, якія яе не маюць, яўна атрымліваюць гэты вітамін іншым шляхам.