Я здымаў, як маладыя рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) самастойна радзяць сабе і ловяць разнастайных насякомых і лічынак, як раптам адна з іх расцягнулася на слупе агароджы, падстаўляючы сонцу ўсе свае пер'і зверху цела.
Я адразу зразумеў у чым справа, а потым убачыў і нешта новае для сябе - яно на фота ніжэй павялічана. А справа была ў сакрэце т.зв. хвастцовай залозы - яе смакточак над аснаваннем пер'яў хваста, адкуль гэты сакрэт выдзяляецца, добра бачны на некаторых здымках.
Хаця хвастцовую залозу ўпершыню апісаў яшчэ ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя Фрыдрых ІІ Гогенштаўфэн у сваім трактаце "Аб мастацтве палявання з птушкамі...", дагэтуль дакладна невядома яе функцыя або функцыі яе сакрэта.
Лічыцца, што вадаплаўным птушкам сакрэт дапамагае захоўвываць пер'е ад намакання, але тыя ж рудахвосткі-чарнушкі не плаваюць і таму наўрацці менавіта гэтая функцыя для іх самая важная. Але вядома і іншая, для мяне найбольш праўдападобная - сакрэт залозы, які птушкі наносяць на пер'е і потым, пры яго чыстцы, з'ядаюць, утрымлівае эргостэрын - провітамін D. Пад уздзеяннем сонечнага святла ён ператвараецца ў вітамін D і проста неабходны для нармальнай будовы костак шкілету і абмена кальцыя ў арганізме.
Зразумела, што найбольш важна гэта для маладых птушак, якія нядаўна пакінулі гняздо, дзе сонечнага свету амаль або зусім не было, а косткі раслі хутка.
Таму тое, што я ўбачыў менавіта маладую птушку, якая загарала на сонейку, мяне не здзівіла. Толькі працэс гэты працягваўся нядоўга: хвіліны 1,5-2 максімум. Усё ж калі драпежнік убачыць патэнцыйную ахвяру ў падобным расслабленым і амаль бездапаможным стане, яна доўга ўсё роўна не пазагарае)
03-07-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 05.07.2020 - 10:57
"Лови момент", "Куй железо…
"Лови момент", "Куй железо пока горячо"... !!! И это Вам удалось! Прекрасные снимки интересного момента!
Traveller - 05.07.2020 - 12:22
Красивые снимки! Особенно…
Красивые снимки! Особенно понравились два последних. Маленькая птичка на фоне колючей проволоки.
Harrier - 05.07.2020 - 14:07
In reply to Красивые снимки! Особенно… by Traveller
Дзякуй! Так, часам шанцуе…
Дзякуй! Так, часам шанцуе ўбачыць і зняць нешта цікавае. Тады пачынаеш думаць - а што гэта было ці магло б быць і атрымліваюцца падобныя гісторыі.
Iouri - 05.07.2020 - 18:55
Оригинальный способ получить…
Оригинальный способ получить витамин D! Интереcно бы узнать, это свойственно всем птицам?
Harrier - 05.07.2020 - 21:28
In reply to Оригинальный способ получить… by Iouri
Пішуць, што гэтая залоза…
Пішуць, што гэтая залоза ёсць не ва ўсіх груп птушак. Так што тыя, якія яе не маюць, яўна атрымліваюць гэты вітамін іншым шляхам.
svetlana vranova - 06.07.2020 - 14:49
In reply to Пішуць, што гэтая залоза… by Harrier
Ja nieadnojčy nazirala za…
Ja nieadnojčy nazirala za kaukami, jak "zaharali" :-)