Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

"Гіль? Гіль"

Дакументацыйныя здымкі

Неяк увосень, пасля таго, як на выездзе пачуў у даліне Нёмана некалькі гілёў (Pyrrhula pyrrhula), вырашыў праверыць ці прыляцелі яны ў тое месца, дзе я іх здымаў мінулай зімой у горадзе. Але там іх (яшчэ) не было, і на два месяцы я супакоіўся.

І вось у адзін з нешматлікіх сонечных у снежні дзён нешта падштурхнула мяне - правер тое месца зноў. І я праверыў.

Ёсць! Гілі былі, каля 20 птушак. Цікава, што не баяліся часам застацца зусім без кампаніі, ці у невялікім таварыстве. Актыўна пераклікаліся і пераляталі с высокіх дрэваў на нізкія. Толькі харчаваліся не крылаткамі клёнаў - якія мінулай зімой былі амаль асноўнай ежай да вясны, а выключна пупышкамі розных відаў дрэваў - гэта добра бачна і на здымках.

У першую сустрэчу гілі былі задалёка. У другую было зацёмна. І толькі ўчора, хаця святла было і малавата для здымак, падпусцілі на добрую адлегласць.

Раней я не задумваўся, адкуль паходзіць беларуская (і польская) назва гэтых птушак. І толькі цяпер зразумеў, што яна гукападражальная! Птушкі пастаянна пытаюць сабе і папярэджваюць іншых: "Гіль? Гіль. Гіль? Гіль."

Да новых сустрэч у новым годзе, гілі!

30-12-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Прабачце - толькі цяпер заўважыў Ваш каментар.

Так, пупышкі - асноўная ежа гілёў звычайна з другой паловы зімы, калі кляновыя крылаткі ўжо з'едзены. Ядуць іх многа і пэўна без асаблівага выбару віда дрэваў і кустоў. Галоўнае, каб пупышкі былі ўжо вялікія і не смалістыя. 

Як здымаю: стаўлю баланс белага на +0,3, вельмі рэдка +0,7 калі здымаю нешта на фоне неба, потым у рэдактары асвятляю сярэднія таны да патрэбнага ўзроўню. Шмат выкідаецца, канешне, але нешта і застаецца.