Пяць хвілін, каб дапамагчы еўрапейскім птушкам у Італіі

    Урад Італіі пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Сільвіа Берлусконі плануе значна павялічыць працягласць паляўнічага сезону ў гэтай краіне. Пасля пераабрання ў 2008 годзе, урад ужо рабіў неаднаразовыя спробы змяніць заканадаўства на карысць паляўнічаму лобі. Што раз мы былі здольныя стрымаць такія спробы дзякуючы маштабнай падтрымцы італьянцаў і еўрапейцаў з іншых краін.

    Апошняя, самая абсурдная прапанова, якую атрымалася “завярнуць”, была зроблена адным з сенатараў у ліпені 2009 году. Яна ўключала не толькі павелічэнне працягласці паляўнічага сезону, але і павелічэнне колькасці відаў, на якія можа быць дазволена паляванне, а таксама дазвол на атрыманне ліцэнзій на паляванне з 16 год. 
У снежні мінулага году пачаўся новы наступ прадстаўнікоў партыі Берлусконі, якія прапанавалі законапраект, які пасля прыняцця парламентам павялічыць працягласць часу, ў які магчымае паляванне, больш чым у два разы!
Сённяшнія правілы палявання дазваляюць забіваць птушак з трэцяй нядзелі верасня да канца студзеня. Гэта адзін з самых кароткіх сезонаў палявання ў Еўропе. Новыя прапановы берлусконаўцаў наступныя: дазволіць паляваць на звычайную туркаўку і перапёлку з пачатку жніўня, а на чорнага дразда ды іншых вераб’інападобных птушак – да канца лютага.
    Італьянскія прыродаахоўныя арганізацыі выбралі трох міністраў, якім неабходна даслаць электронныя лісты, ўжо падрыхтаваныя на нашым сайце.
Для таго, каб падпісаць іх, неабходна спачатку зайсці на старонку з адпаведным лістом і ў кожнай форме:

выбраць свой гендэр – Mr/Mrs, потым напісаць Імя, Прозвішча, паштовы адрас з індэксам, горад, краіну і е-мэйл. Потым націснуць левую кнопку ``Send?``
Усе графы падпісаны па-англійску і па-нямецку.
Вось гэтыя міністры і лінкі на сайце:
Andrea Ronchi, Minister for EU Legislation .... click here »»

Stefania Prestigiacomo, Minister for the Environment .... click here »»

Gianni Letta, Deputy Prime Minister .... click here »»

Калі ласка, распаўсюдзьце інфармацыю аб неабходнай дапамозе праз свае кантакты.
Дзякуем за дапамогу!

На здымку – Берлусконі адзін раз ужо набілі твар…

Паводле www.komitee.de падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Comments