Сокал-Пустальга LIVE-2021: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2021: Brest, Belarus

(?)20.04.2021

5
4.04.2021 6.04.2021 8.04.2021 10.04.2021 12.04.2021 14.04.2021

 

Comments

На першым гняздзе хутчэй за ўсё і застанецца ўжо 6 яек.

яйкі

На другім гняздзе самка сядзела вельмі галодная, з крыкамі адразу вырвала ў самца прынесеную здабычу, але не паспела з'есці да канца, як самец падляцеў для чарговай капуляцыі.

птушка

птушкі

У сокалаў як і ў большасці драпежных птушак ролі падзелены: пасля выбару самца з месцам для гнездавання, самка перастае паляваць сама. Сэнс у тым, каб праверыць яго на спраўнасць да палявання і забеспячэння ў будучым здабычай не толькі яе, але і птушанят + ацаніць будучы сезон гнездавання наконт даступнасці ежы і вырашыць колькі адкладваць яек і як іх наседжваць + выкарыстоўвываць энергію, якой трэба шмат па максімум на фармаванне яек + пазбегнуць небяспекі пашкоджанняў ці раненняў пад час паляванняў + трымаць за сабой абранае месца гнездавання - канкрэтную нішу.

Падрабязней пра ўсё гэта тут:  

ПАЧАЎСЯ 12-Ы СЕЗОН НАЗІРАННЯЎ ЗА ГНЕЗДАВАННЕМ СОКАЛА-ПУСТАЛЬГІ Ў БРЭСЦЕ LIVE + ЯК ГЛЯДЗЕЦЬ СТРЫМ ЦІКАВА

Самец прыйшоў замяніць самку на кладцы, пакуль тая есць. Але яна яўна не толькі кушае, але і лятае, размінае крылы недзе недалёка ад гнязда, бо часу каб толькі з'есці прынесеную самцом здабычу мінула дастаткова шмат.

птушка

 

Не зразумела, чаго цяпер было столькі крыку на другім гняздзе ад самкі.

Але потым прыляцеў самец, пакрычалі-папішчалі трошкі разам і чарговая капуляцыя пад камерай.

Самец прыляцеў начаваць у другую нішу.

Самка сустрэла насцярожана, папісчала ціхенька і ...прыняла, села на падвышанае месца далей ад камеры, самец застаўся пад камерай.

А этой ночью самка не села на яйца совсем. В 03:17 постояла над ними несколько минут, пристально всматриваясь в камеру, у вернулась на исходную позицию для ночевки. Только с наступлением рассвета она разместилась на яйцах.

Посмотрел поведение самки в этой же нише в прошлом сезоне - уже после 4го яйца она начала всю ночь на них сидеть. Какие будут прогнозы сейчас? Ждем пятое яйцо?

Upd: ждать пятого не пришлось - выдержав суточную паузу после откладки 4го яйца, самка начала постоянно греть кладку.