Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дзьмухаўцовае поле

18.05.21, Рэчыцкі раён

Ля вёскі Белае Балота вылезлі мы з машыны пафатаграфаваць прыгожае поле. Было яно ўсё жоўта-зялёнае, бо квітнелі дзьмухаўцы, і раўнамерна цілікала.

Праз некалькі фотак адну крыніцу цілікання я заўважыла: ля меліярацыйнай канавы раслі тры кусты, на адным сядзеў лугавы ерчык і спяваў. Раз-пораз ён узлятаў, сядаў на іншы куст і працягваў спяваць.

Пахадзіўшы ўздоўж дарогі, я знайшла іншага ерчыка на кусце, і трэцяга - на правадах, а ў поле паглыбляцца не стала. Мяркуючы па ціліканні - там яшчэ былі.

 

...Праз два дні мы ехалі ў Чорнае той жа дарогай. Дзьмухаўцы адцьвілі.

А калі ў той жа дзень вярталіся, на поле заязжаў камбайн - здаецца, рыхтаваць сілас. Спадзяюся, ніхто з тых ерчыкаў не паспеў загнездаваць...

Каментары

Птушкі і кветкі - ідэальнае спалучэнне.

На жаль, ужо могуць быць і малыя птушаняты ў ерчыкаў, але гняздуюць яны на зямлі і касілкі могуць гнёзды не пашкодзіць. Але шматлікія драпежнікі, якія прачэсваюць дбайна такія месцы пасля касілак хутчэй за ўсё знойдуць і тых, што засталіся непашкоджанымі.