Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвостка-чарнушка і вусень

Дакументацыйныя здымкі

Не так даўно падобную сустрэчу вусеня паўлінавага вока, але з маладой палявой падкаменкай, я здымаў зусім недалёка на гэтай жа набярэжнай.

І вось іншы драпежнік - на вусеня напаў самец рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros). Некалькі выпадаў, размахванне здабычай, якую птушка трымала дзюбай за галаву, параўнальна хутка дазволілі забіць вусеня. Але калі я ўжо падрыхтаваўся здымаць працэс праглынання, яго не адбылося!

Мёртвы вусень застаўся ляжаць на плітцы, а самец пераляцеў некалькі метраў на куст чорнай бузіны, дзе і з'еў 2 ягады.

Для чаго ён нападаў і забіваў вусеня, калі не збіраўся яго есці, засталося незразумелым.

Гродна, 05-09-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары