Вялікіх белых чапляў (Egretta alba) можна сустрэць у розных месцах на Нёмане ў межах гораду ва ўсе сезоны году, акрамя вясны і першай часткі лета - часе размнажэння. У рознай колькасці, але часцей па адной, яны спрабуюць знайсці сваю нішу па берагах ракі.
Сёлета першую вялікую белую чаплю на рацэ я заўважыў толькі з пачаткам восені. Яна шмат пералятае з месца на месца і спрабуе злавіць здабычу ў розных абставінах:
У вусці Гараднічанкі, аднак, у яе нічога не атрымалася, хаця добра бачна, як яна старалася:
Нёман у Горадні, 03-09-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.09.2021 - 09:47
У мінулым годзе я бачыў…
У мінулым годзе я бачыў зімой на р.Волма, удалечыні каля лесу, дзве белыя чаплі. Ішоў снег, а яны стаялі зацярушаны снегам. Рака не замярзала ўся, спадзяюся, што яны выжылі.
Harrier - 12.09.2021 - 22:21
In reply to У мінулым годзе я бачыў… by pva
Хутчэй за ўсё так. У любы…
Хутчэй за ўсё так. У любы момант яны ж могуць і адляцець у Заходнюю Еўропу, дзе большасць нашых ВБЧ і зімуе. а некаторыя далятаюць нават на Вялікабрытаніі і Пірэнейскага паўвостраву:
Маладая вялікая белая чапля з Беларусі ўжо ў Вялікабрытаніі
pva - 13.09.2021 - 10:57
У 10 км знаходзіцца Мінская…
У 10 км знаходзіцца Мінская ЦЭЦ-5 у пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Там вялікая плошча штучнага возера не замярзае (у яе спускаецца цёплая вада), і многія птушкі зімуюць. Як пакрыецца рака лёдам, лебедзі, качкі і інш. пералятаюць туды ...