Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікая белая чапля: Спрабую выжыць у горадзе

Вялікіх белых чапляў (Egretta alba) можна сустрэць у розных месцах на Нёмане ў межах гораду ва ўсе сезоны году, акрамя вясны і першай часткі лета - часе размнажэння. У рознай колькасці, але часцей па адной, яны спрабуюць знайсці сваю нішу па берагах ракі.

Сёлета першую вялікую белую чаплю на рацэ я заўважыў толькі з пачаткам восені. Яна шмат пералятае з месца на месца і спрабуе злавіць здабычу ў розных абставінах:

У вусці Гараднічанкі, аднак, у яе нічога не атрымалася, хаця добра бачна, як яна старалася:

Нёман у Горадні, 03-09-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

У мінулым годзе я бачыў зімой на р.Волма, удалечыні каля лесу, дзве белыя чаплі. Ішоў снег, а яны стаялі зацярушаны снегам. Рака не замярзала ўся, спадзяюся, што яны выжылі.

Хутчэй за ўсё так.  У любы момант яны ж могуць і адляцець у Заходнюю Еўропу, дзе большасць нашых ВБЧ і зімуе.  а некаторыя далятаюць нават на Вялікабрытаніі і Пірэнейскага паўвостраву:

Маладая вялікая белая чапля з Беларусі ўжо ў Вялікабрытаніі

 

У 10 км знаходзіцца Мінская ЦЭЦ-5 у пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Там вялікая плошча штучнага возера не замярзае (у яе спускаецца цёплая вада), і многія птушкі зімуюць. Як пакрыецца рака лёдам, лебедзі, качкі і інш. пералятаюць туды ...