Што за птушка??

 Дапамажыце вызначыць - вось тут інфармацыя http://www.facebook.com/profile.php?id=100000630791043

 

У чачотак параўнальна вялікая варыябельнасць насычанасці афарбоўкі і цёмных плямак збоку цела.

Для попельнай характэрна адсутнасць цёмных плямак адначасова і на падхвосце, і на надхвосці і параўнальна невялікая дзюба. Магчыма, што першая птушка пасуе, але хутчэй яна перасветленая і таму цёмнай плямкі на падхвосці небачна. Каб дакладна ўпэўніцца, што попельная, трэба добра зняць і надхвосце, і пахвосце - не так лёгка, але толькі гэта "працуе".

Параўнайце птушак са здымкаў тут: https://birdwatch.by/page/club200?god_target_id=All&sezony_target_id=Al…

Lada

Выбачайце- толькі цяпер заўважыў пытанне: гэта вялікі грычун (Lanius excubitor).

Паляваў на некую дробную вераб'іную птушку і стукнуўся аб шыбу.

На захад ад нас клеяць невялікія см 2 у дыяметры белыя кропкі з адлегласцю см 15-20 максімум адна ад адной каб птушкі бачылі шыбу.

Сілуэты драпежных птушак мала дапамагаюць - птушкі стараюцца іх абляцець і таксама разбіваюцца.

Не, з такімі вялікімі цёмнымі плямамі на згібах крылаў, шырокай цёмнай і белай палосамі на хвасце і белай паласой "на грудзі" гэта самка касматаногага канюха (Buteo lagopus).

Сёння на возеры ўбаку ад чарады качак-крыжанак плавалі разам дзьве птушкі. На жаль, адлегласць вельмі вялікая, але, можа, іх магчыма вызначыць? Птушкі ныраюць цалкам.

   

Да крыжанак у выніку не далучыліся, калі тыя падплылі бліжэй - гэтыя дзьве кудысьці зніклі.

(Можа, нырок-сівак? Схема светлага/цёмнага нібы падобная.)

Садовая стрынатка?

(Там была чарада звычайных стрынатак, сядзелі, гаманілі. 14.03.21, Гомель, дрэвы ля кукурузнага поля)

Для параўнання: звычайныя стрынаткі пры тым жа святле атрымліваліся неяк так:

Так, шэрая валасяніца на першых двух здымках і шэрая леска на трэцім. 

Звярніце ўвагу на белае горла, якое добра вылучаецца - па ангельску птушка так і называецца - White throat + чырвоныя, а не цёмна-шэрыя ногі і яркая карычневая ўстаўка на крыле - гэтым адрозніваецца шэрая леска ад лескі-завірушкі. 

Гэта, часам, не каршун над рапсавым полем лятаў?

(тут мо ня дужа бачна, але "разгорнуты" хвост - угнуты)

(святло святлом, але мне і вачыма падалося, што ніз у птушкі цёмны)

2. І вось над дзьмухаўцовым лугам таксама ляталі нейкія двое ("нейкі драпежнік у палёце" горшы за "маленькую шэрую птушачку"!). Белае, я мяркую, лунь? А карычневае можна пазнаць?

 

Усе ў Рэчыцкім раёне.

Як пачнуць касіць шматгадовыя травы каршуноў будзе сустрэць найлягчэй за увесь год - будуць паляваць шмат дзе ў такіх месцах, часам і не па адной птушцы над такім полем.

Так, віншую, чырвоны каршун! Найперш, акрамя больш глыбокай выразкі на хвасце і больш яркім белым плямамі на крылах адрозніваюцца колькасцю махавых першай ступені, якія далёка выступаюць - т.зв. "пальцам". У чорнага іх 6, у чырвонага -5.

Калі ласка, занясіце гэтае назіранне ў Клуб200.

Маю пытанне: хто - прыкладна - унь тыя трое, што тусяць за чайкай? То-бок, наўрад ці іх можна вызначыць дакладна, але ці можна вызначыць прыкладна? Кулікі?

(Гомельскі раён, Дняпро)

Так, прынамсі птушка з правага боку выглядае на куліка-перавозчыка. У гэтага віду параўнальна кароткія ногі і добра бачна 'коска' у месцы згіба крыла калі яно ў складзеным выглядзе.

ракурс плохой, конечно, можно было и после реабилитации сфотографировать, но все для определения в принципе есть. Серый сорокопут. Спасибо за спасение.

а последнее фото - каменки, но сейчас и плясуньи могут лететь, они очень похожи и нужно фото открытого хвоста. Но скорее всего обыкновенная каменка.

Сустрэлася нейкая чапля (фатаграфавала з лодкі і на сонцы, то якасць ніякая), нібыта падобная да выяваў бугая - але ж маленькая. Спачатку стаяла і ўдавала корч, потым шпарка збегла. Ці можна яе вызначыць?

Гэта малы арлец - ногі апераныя да пальцаў з нашых драпежных птушак толькі ў арлоў.

Светлыя крыючыя ў параўнанні з  цёмнымі махавымі звычайна ў малых арляцоў, у гібрыдаў з вялікім арляцом або вялікіх арляцоў крыючыя такія ж па тону як махавыя або цямнейшыя.