Лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla) сталі другім пасля рудахвостак-чарнушак відам па актыўнасці на бузіне. Аднак у адрозненне ад апошніх елі ягады неяк больш стрымана, не мітусіліся, сабе падобных не ганялі і іншыя птушкі не праганялі іх.
Заўсёды з'яўляліся на чорных гронках неяк знутры куста, стараліся лішні раз не вылазіць вонкі і звычайна пасля таго, як з'ядуць 1-2-3-4 ягады, знікалі ў кусце гэтаксама хутка, як перад тым з'яўляліся:
Прыкладна да канца жніўня самец (ці адзін з самцоў?) зрэдку спяваў кавалкі сваёй прыгожай песенькі знутры кустоў, але значна цішэй чым вясной і даволі коратка. Потым усё адбывалася ціха, і на прыканцы верасня лескі больш на бузіне не з'яўляліся - напэўна, адляцелі на зімоўку.
Верасень 2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 03.10.2021 - 17:28
Класныя здымкі! Добры…
Класныя здымкі! Добры ўраджай, калі не змаглі ўсё адолець! Каля мяне шэрыя лескі ягады хутка з'елі
Harrier - 03.10.2021 - 19:10
In reply to Класныя здымкі! Добры… by Apus
Дзякуй! Так, ураджай выдатны…
Дзякуй! Так, ураджай выдатны, на крайнім кусце амаль усё з'едзена, але яшчэ шмат на іншых засталося.
Не ведаю, ці справяцца адныя рудахвосткі, бо іншых відаў ужо не бачна на бузіне)