Застаецца чакаць яшчэ тыдзень ці каля таго да моманту, калі самыя раннія дзьмухаўцы створаць насенне, якое змогуць есці насеннеядныя птушкі. А да гэтага часу яшчэ трэба дажыць! Бо ўсё, што было даступна яшчэ ўвосень, было даўно рассеяна раслінамі ці з'едзена рознымі насеннеяднымі жывёламі за зіму.
Але для спецыялістаў і такія цяжкія часы не праблема - гэтая пара чорнагаловых шчыгелаў (Carduelis carduelis) знайшла яшчэ нешта нез'едзенае і нерассеянае сярод ужо свежай і зялёнай расліннасці і з задавальненнем ела некалькі хвілін на беразе Нёмана:
16=04-2022, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 20.04.2022 - 11:05
Хоць яшчэ і холадна, але…
Хоць яшчэ і холадна, але глеба вызвалілася ад снега. Хоць і зьедено за восень шмат рознага насеньня, але большая частка заўсёды застаецца. Я гляджу як зграйкі палявых вераб'ёў увесь час кормяцца, збіраючы насенне на пустках, каля дарог. Цяпер ежы хопіць да з'яўлення свежага насення i маладой расліннасці. А тут і насякомыя з'явяцца - можна жыць.