Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чорнагаловыя шчыгелы: На ўсё свой час

Усю восень і амаль палову зімы калі я праходзіў берагам Нёмана ў гэтым месцы, я што раз здзіўляўся. І было чаму! Бо амаль увесь бераг з нашага боку зарос хмызняком ды дрэвамі, а тут месца было адкрытае, агулам не менш за гектар  і парасло высокай крапівой і асліннікам. І калі на крапіве часам яшчэ шчыравалі сінічкі, то насенне аслінніка, якое так любяць многія насеннеядныя птушкі, чамусьці ніхто з іх не еў.

Ажно да гэтага разу, калі наперадзе мяне ўзляцелі некалькі чорнагаловых шчыгелаў (Carduelis carduelis). Нарэшце і яны знайшлі гэтае месца і нетаропка, акуратна выбіралі чорнае невялікае насенне з сухіх мікра-келіхаў аслінніка. Я прыпыніўся, шчыгелы, якія з-за мяне ўзляцелі на бліжэйшыя дрэвы, вярнуліся да сваёй ежы і далі сябе паздымаць.

Так што любая ежа ў прыродзе не прападзе, на ўсё прыйдзе свой час.

Бераг Нёмана ў Гродна, 11-01-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары