Сокал-Пустальга LIVE-2024: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2024: Brest, Belarus 15-ы сезон :: 15th season

1-я гнездавая ніша :: Nest I

5 6
30-03-2024 01-04-2024 03-04-2024 05-04-2024 07-04-2024 09-04-2024

2-я гнездавая ніша :: Nest II

Comments

У 18:59 самец прынёс палёўку ў першую нішу і амаль адразу за ім прыляцела самка.

птушка

птушка

І яна амаль ўзяла здабычу адзін, другі, трэці раз, але ў рэшце рэшт самец палёўку не аддаў  і адляцеў з ёй. Самка яўна не магла паверыць, што ён нічога ёй не заставіў, але за ім не паляцела - засталася ў нішы.

птушка

Да ўж, сапраўдная бітва за гнездавую нішу!

Цікава, што за хвіліну да пачатку бойкі самцоў ў гэтай нішы была капуляцыя самца з самкай. А потым пачалося...

У 10:44 самец хацеў праверыць і, напэўна, паглыбіць гнездавую ямку, але чамусьці перадумаў і прайшоў да бліжэйшай да камеры адтуліны, перабіраючы ці то смецце, ці то жвір-керамзіт. 

птушка

птушка

птушка

Сёння самка не толькі капала гнездавую ямку ў першай нішы, але і перабірала і праглынала (?) керамзітавы жвір ці нешта дробнае з яго. І я паумаў, што магчыма такім чынам яна збіраецца атрымаць дадатковы рэсурс кальцыя (з гліны) для фармавання яек. Бо драпежным птушкам, у адрозненне ад насеннеядных відаў , каменьчыкі-гастраліты яўна непатрэбныя:  

птушка

птушка

І самка зноў начуе ў нішы:

птушка

Вітаем усіх нашых былых, пастаянных і новых гледачоў! 

У гэтым сезоне мы зноў можам назіраць за сямейным жыццём сакалоў з самага пачатку - фармавання пар.

У кожнай з двух гнездавых ніш, якія знаходзяцца пад назіраннямі нашых камер, ужо ёсць 'гаспадары'-самцы і цяпер іх задача, каб іх выбралі і засталіся з імі для гнездавання самкі. 

Тут, у каментарах мы збіраемся на скрыншотах і відэа з ніш паказваць самае цікавае і па магчымасці, тлумачыць што адбываецца і магчыма, чаму. Вітаюцца і Вашы скрыншоты з назіраннямі і пытаннямі. Разам глядзець будзе цікавей і больш інфарматыўна для ўсіх нас.

Самец назірае за наваколлем з першай нішы:

птушка