Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Пагоня чапляў і яе нечаканы вынік

вялікая белая чапля

Дакументацыйныя здымкі

Гэтым летам даволі высокая вада ў Нёмане, якая трымаецца да восені, напэўна не дае чаплям магчымасці выкарыстоўвываць некаторыя месцы на рацэ ў межах гораду, на якіх яны рыбачылі ў мінулыя гады. Аднак на прыканцы лета яны ўсё ж пачалі залятаць на вучастак ракі ў цэнтры гораду. І вось адной раніцай я яшчэ здалёк убачыў, як шэрая чапля (Ardea cinerea) ганяе над вадой вялікую белую (Egretta alba) і не дае ёй сесці у паварота ракі насупраць замкаў.

Вялікая белая чапля старалася трымацца вышэй шэрай і такім чынам не давала магчымасці апошняй да атакі - знізу ўверх асабліва не наатакуеш. Але калі белая зніжалася ў надзеі сесці недзе ля берага, шэрая хутка даганяла яе і тады ўсё пачыналася з пачатку - белая трымала адлегласць і вышыню. Чым усё скончылася я не змог убачыць, птушкі адляцелі за паварот Нёмана. Але ўвечары вырашыў праверыць раку за паваротам да т.зв. новага маста. 

У вялікага вострава, які ўтварыўся ад наносаў ракі за шмат гадоў перад мастом, аказалася 3 вялікіх белых і 1 шэрая чаплі, якія не канфліктавалі паміж сабой і або адпачывалі і чысціліся, або рыбачылі на рознай, у дзесяткі і сотні метраў, адлегласці адна ад адной. Я паздымаў іх здалёк і вярнуўся дахаты. А ўжо ў хаце, калі праглядаў здымкі на маніторы кампутара, убачыў недалёка ад адной з вялікіх белых чапляў яшчэ і малую белую (E. garzetta), якую не бачыў калі здымаў у вострава - гл. апошняе фота

Гэта другая мая сустрэча з гэтым відам у Беларусі. Першая адбылася амаль месяц таму троху вышэй па плыні Нёмана і таксама ў межах гораду - тады там праляцелі 3 птушкі. І гэтая малая белая чапля хутчэй за ўсё можа быць адной з той тройкі, але і так стала прыемным сюрпрызам для мяне і нечаканым вынікам ранішняй пагоні чапляў.

Гродна, 25-08-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары