06-04-2009 Паўднёвы-вдсх Бросты: Падкаменка і круцігалоўка
Паўднёвы-Малая Альшанка-вадасховішча-Бросты-Юзэфоўка-Вялікая Альшанка-Фабрычны. Каля +16С, сонечна, вецер Сапраўды летняя пагода цягне на птушак. У гэты раз вырашыў праверыць водаплаўных на водасховішчы ў Бростаў. Але самыя цікавыя назіраньні нечакана зрабіў не там. Ўжо пасьля Паўднёвага на кучы будаўнічага пяску заўважыў знаёмы сілуэт. Глянуўшы праз трубу сапраўды, не памыліўся – першы ў гэтым годзе самец палявой падкаменкі (Oenanthe oenanthe) хутка пералятаў па будпляцоўцы, таму фільмік атрымалася зьняць толькі здалёк. Далей па дарозе на вадасховішча ў вялізарнай калужыне зьняў блакітных жабак – самцы вострамордых рабілі сваю справу, не выпускаючы самак са сваіх лап (гл. здымак). Тамсама, але на невялічкіх заросьніках нечакана зьняў жоўтагаловага каралька –і, нарэшце, фільмік атрымаўся з неблагой якасьцю. Нада мной на таполі ўпарта працавалі 2 сінія сініцы – яны вырывалі кавалкі таполевых “кветак”, дасьледуючы іх амаль адну за адной – можа ў іх хаваюцца лічынкі нейкай жамяры? Нечакана нешта залатое села на галіну. Чыжык! На срнейку яго чорная аксамітная чапачка выдатна кантраставала з ярка-жоўтым нізам – сапраўдны франт. Але чыж хутка адляцеў, а я, поўны надзей, набліжаўся да вадасховішча. Яшчэ здалёк чуліся гучныя крыкі лысак, над трысьнягом супрацьлеглага берага ляталі 3 балотных луня. Ад галасоў тысяч жаб вада як бы бурбулявала бліжэй да берагоў – гук быў такі, як вялізны кіпяцільнік нарэшце пачаў кіпяціць ваду. Але птушак амаль не было! Ляталі 2 чайкі-рыбачкі, пара вялікіх коўраў плавала сярод качак. Аднак іх было не шмат. Тым больш амаль усе яны плавалі далёка пад супрацьлеглым берагам: некалькі чубатых ныркоў, 2 пары качак-лапаносак, 7 самцоў і самка ныркоў-сівакоў, 4 самца сьвіцьвы ды 2 пары крыжанак. Каля канца вадасховішча ад шашы здалёк пачалі ўзлятаць іншыя крыжанкі – але і іх было не многа – каля 20. 2 шэрых чаплі завяршалі карціну. Калі зьвярнуў з шашы ў невялікі лясок каб ісьці да Юзэфоўкі, сярод шматлікіх галасоў берасьцянак, драздоў ды сініц нечакана для сябе адзначыў не вельмі ўпэўненыя 2 пячураўкі-ценькаўкі (ПГГ). Тамсама м з 10 збоку з крыкам устрывожанага кабца адляцела ў лес круцігалоўка (Jynx torquilla) (ПГГ)! Нечаканая сустрэча! Але больш нічога незвычайнага не сустрэлася, і пад выдатны каляровы захад сонца, трошкі замораны, выйшаў на канцовы прыпынак. На здымках: Зьверху – палявая падкаменка Шпак Каралёк жоўтагаловы Чыж Сінія сініцы за працай Вострамордыя жабы размнажаюцца Качкі-лапаноскі здалёк- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Kiolk - 09.04.2009 - 01:27
Суб'ектыўнае агульнае
Суб'ектыўнае агульнае меркаванне...
Дата ў назове назіранне, выглядае не зусім эстэтычна, ды і не нясе вялікай сэнсавай нагрузкі, тое самае можна сказаць і наконт маршрута. Гэта можна напісаць і ў самымы пачатку назірання, які і іншую інфармацыю ад надвор'і і г.д...
Варта выкрыстоўваць загаловак назірання, каб данесці галоўную думку ці навіну, бо інакш можна будзе падысці да справаздачных форм назіранняў...
Harrier - 09.04.2009 - 01:42
In reply to Суб'ектыўнае агульнае by Kiolk
Для мяне дата паказвае
Для мяне дата паказвае сьвежасьць назіраньня. Пры чым тут эстэтыка?
Маршрут таксама паказвае, што гэта менавіта назіраньне, а не артыкул.
"бо інакш можна будзе падысці да справаздачных форм назіранняў..." - калі нас будзе шмат, нават такія назіраньні будуць цікавыя - іншыя змогуць для сябе рашыць, ці варта ісьці-ехаць такім жа маршрутам.
Kiolk - 09.04.2009 - 01:51
In reply to Для мяне дата паказвае by Harrier
Для мяне дата паказвае
Для мяне дата паказвае сьвежасьць назіраньня - Гэта не так важна, аб гэтым можна зрабіць высновы зірнуўшы на блок "Апошнія назіранні" ці палажэне навіны на старонцы з назіраннямі, калі натрапіш на назірання праз 3 месяца, дык дата нічога не дасць ў плане інфармацыі...
калі нас будзе шмат, нават такія назіраньні будуць цікавыя - іншыя змогуць для сябе рашыць, ці варта ісьці-ехаць такім жа маршрутам... у гэтым выпадку ім будзе прасцей зайсці ў месцы назіранняў і зрабіць свой выбар...
Назова, назірання гэта справа прыватнага характару, таму кожны піша, што ён лічыць патрэбным...
Harrier - 09.04.2009 - 01:58
In reply to Для мяне дата паказвае by Kiolk
Цікава, як без дат па назвах
Цікава, як без дат па назвах Турмфальке ці Кропкі над і можна зразумець іх дату? Калі каля іх не будзе дат з іншых назіраньняў?
у гэтым выпадку ім будзе прасцей зайсці ў месцы назіранняў і зрабіць свой выбар... Мне, напрыклад, важна сьвежасьць - што там бачылі сёньня (ўчора), а не за ўсю гісторыю назіраньняў. Так прасьцей вырашыць, ці варта туды сунуцца.
Назова, назірання гэта справа прыватнага характару, таму кожны піша, што ён лічыць патрэбным... Я лічу таксама, таму вельмі здзіўлены першым каментарам пра "суб'ектыўнае агульнае (!) меркаваньне"
Harrier - 09.04.2009 - 01:46
In reply to Суб'ектыўнае агульнае by Kiolk
Ну і ўдагонку суб'ектыўнае
Ну і ўдагонку суб'ектыўнае асабістае меркаваньне:
дзіўна замест падзякі чытаць такія меркаваньні. Калі не цікава чытаць, можна свае цікавейшыя назіраньні-ўражаньні разьмясьціць. Я з задавальненьнем пачытаю!
Kiolk - 09.04.2009 - 01:53
In reply to Ну і ўдагонку суб'ектыўнае by Harrier
Дык я пазначыў на пачатку,
Дык я пазначыў на пачатку, што гэта агульнае меркаванне, а не прыватнае...
Дзякуй за артыкул...
Harrier - 09.04.2009 - 02:04
In reply to Дык я пазначыў на пачатку, by Kiolk
Агульнае гэта каго? Тых, хто
Агульнае гэта каго? Тых, хто не разьмяшчае свае назіраньні?
Kiolk - 09.04.2009 - 02:08
In reply to Агульнае гэта каго? Тых, хто by Harrier
http://newmediaworld.info/bir
http://newmediaworld.info/bird/naziranni?page=1
Harrier - 09.04.2009 - 10:56
In reply to http://newmediaworld.info/bir by Kiolk
Больш канкрэтна можна? У мяне
Больш канкрэтна можна? У мяне няма часу перачытваць усе каментары да першай старонкі назіраньняў.
Kiolk - 09.04.2009 - 15:30
In reply to Больш канкрэтна можна? У мяне by Harrier
Проста на ёй бачна што і
Проста на ёй бачна што і спадар Фогель таксама выкрыстоўвае даты напачатку назірання, таму я і прывёў сваё агульнае меркаванне...
Гэта толькі меркаванне, таму кожны вырашае сам што і як яму пісаць...
Harrier - 09.04.2009 - 15:45
In reply to Проста на ёй бачна што і by Kiolk
Нешта я не зразумеў -
Нешта я не зразумеў - меркаваньне агульнае (= некалькіх асобаў) ці прыватнае (=асабістае)?
На іншыя пытаньні (гл. вышэй) таксама адказу не атрымаў. У чым праблема з датамі і маршрутам?
Калі кожны вырашае сам (з чым я згодны і ўжо пісаў пра гэта вышэй), то да чаго быў самы першы комэнт? Да чаго была тая "крытыка" пад выглядам агульнага меркаваньня?