Цяпер ужо, напэўна, немагчыма ўстанавіць дакладную дату, калі быў зроблены дакументацыйны здымак незвычайнага баклана на рацэ Нёман недалёка ад Гродна. Яго слоўнае апісанне дакладна супадае з малым бакланам (Phalacrocorax pygmaeus), першая рэгістрацыя якога адбылася ў нашай краіне толькі ў мінулым годзе. Вядома толькі, што адбылося гэта гэтай зімой і паведамленню гэтага бёдуотчара з вялікім стажам можна давяраць (па пэўных прычынах мы не паведамляем яго імя і прозвішча).
На жаль, праз тэхнічную памылку здымак быў ім выдалены з фотакамеры і цяпер малаімаверна даказаць, што назіранне сапраўды адбылося.
Мэта гэтага паведамлення – прыцягнуць увагу нашых бёдуотчараў да магчымасці назірання новых і рэдкіх відаў у зусім нечаканых месцах. І перасцерагчы ад выдалення нават тэхнічна недасканалых здымкаў цікавых птушак, якія могуць аказацца пацверджаннем сапраўдных орніталагічных адкрыццяў.
Дзьмітры Вінчэўскі,
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ
Здымак малага баклана з www.northamptonshirewildlife.co.uk
На гэтую тэму:
Малы баклан крочыць па Еўропе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Oh-Voegel - 25.03.2010 - 01:08
бёдуотчер с большим стажем не
бёдуотчер с большим стажем не имеет права на техническую ошибку такого рода.
Harrier - 25.03.2010 - 01:10
In reply to бёдуотчер с большим стажем не by Oh-Voegel
Згодны, але, на жаль,
Згодны, але, на жаль, здараецца рознае... І такое таксама.
интересант (госць) - 26.03.2010 - 18:48
Это КАРМОРАН! Обитает и