Новы для Беларусі від птушак зарэгістраваны пад Гродна!

Што ні год, то ў нашай краіне бёдуотчары і орнітолагі адзначаюць новыя віды птушак.

На гэты раз пашанцавала гарадзенцам. Адзін з іх пад час наведвання адкрытай поймы спрамленай рэчкі Лазоўка недалёка ад вёскі Казіміроўка ў невялікай групе гусей-гуменніц змог сфатаграфаваць новы для Беларусі від птушак - караткадзюбую гуменніцу (Anser brachyrhynchus).

Калі вызначэнне птушкі будзе афіцыйна пацверджана Беларускай орніта-фауністычнай камісіяй, гэта будзе ўжо 319 від птушак, зарэгістраваны ў нашай краіне. (318 відам будзе горны сьвірстун, якога сёлета атрымалася сфатаграфаваць таксама гарадзенскім бёдуотчарам).

Віншуем усіх аматараў назіранняў птушак і заклікаем да ўважлівых адносін да пралятаючых над нашай краінай гусей і фатаграфавання любых магчымых іх згуртаванняў!

Здымак Жоржа Гулеўскага

Дзьмітры Вінчэўскі,

Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ.

Comments

Harrier - 01.04.2010 - 13:34

In reply to by падарожнік (госць)

Дзякуй усім! Гэта сапраўды была спроба перашкрасавіцкай містыфікацыі. Але нашых на мякіне не правядзеш:) Здымак насамрэч з www.birdwatching.pl , дзе гусь ідзе як караткадзюбая гуменніца.

Ну адзін разік у гаду чаму б і не паспрабаваць падмануць бёдуотчараў?:)

Тым больш калі ў Польшчы іх рэгіструюць, трэба і ў нас глядзець больш уважна. Тольки што ў нас их старляюць и сфатаграфаваць нашамт цяжэй. А там чалавек пиша, што амаль тысячная зграя амаль не баялася яго...

У мiнулым годзе так шуцiу biot. Толькi вось пытанне - чаму выбiраецца другi год менавiта гэты вiд? На iншыя вiды таксама трэба звяртаць увагу.

падарожнік (госць) - 01.04.2010 - 18:46

In reply to by aistok

На http://www.birdwatching.pl/ две фотки. На той што разместили на http://birdwatch.by/, два Anser fabalis rosica. Клюв по цвету у обоих птиц одинаков, а лап не видно. А вот на другой, на переднем плане (не учитывая хвостов) как раз Anser brachyrhynchus - см на цвет клюва и лап, а на заднем все тот же Anser fabalis rosica.

Harrier - 01.04.2010 - 22:32

In reply to by падарожнік (госць)

Дзякуй, падарожнік - згодны. Позна рыхтаваў містыфікацыю, таму недагледзеў...

Аісток, я пра такі ж  мінулагодні жарт біота не ведаў. Калі б ведаў, канешне, выбраў бы іншы від...