Як я ўжо адзначыў у кам\энтарах, учора (10-05-2009) Жоржу Гулеўскаму пашчасьціла зрабіць здымак таго ж самца баталёна (які кульгае на акальцаваную нагу) ў той момант, як птушка часала сабе галаву. На жаль, пад час фатаграфаваньня Жорж забыў адключыць фармат РАВ, таму паглядзець доўгачаканае фота атрымалася толькі пасьля наведаньня фотастудыі і пераводу здымка ў ДЖПЭГ.
Кальцо атрымалася добра бачным, ПА КАВАЛКАХ ТЭКСТУ мы можам сцьвярджаць, што акальцаваны ён быў у Нідэрляндах: VOGFLTREKSTATION ARNHEM HOLLAND з лічбаў бачныя ..151.. Акрамя гэтага самца, яшчэ 5 спрабавалі заляцацца перад 4-5 самкамі, часам адзначаліся рытуальныя бойкі. Частка птушак пералятала с сажалак Азота на сажалкі гарадзкіх ачышчальных збудаваньняў бліжэй да Зарачанкі. Ўвечары прыляцелі на сажалкі і 2 вялікіх грыцука. Здымкі Жоржа Гулеўскага- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 11.05.2009 - 15:13
удачно. а что ещё ЖГ видел в
удачно. а что ещё ЖГ видел в тот день на очистных?
Harrier - 11.05.2009 - 15:22
In reply to удачно. а что ещё ЖГ видел в by Oh-Voegel
З цікавага сказаў, што
З цікавага сказаў, што праляцелі каля 50 белакрылых крычак. Астатняе я напісаў (пра грыцукоў Limosa limosa). Лятала пара поплаўных лунёў, якія распалохалі кулікоў, бухаў бугай на сухой сажалцы з каналам.
Kiolk - 11.05.2009 - 22:16
З нядзелі на панядзелак
З нядзелі на панядзелак спрабавалі злапаць гэтага баталёна, але папалася толькі адна фіфі... Калі надвор'е не сапсуецца канчаткова, паспрабуем і заўтра...
Harrier - 11.05.2009 - 23:06
In reply to З нядзелі на панядзелак by Kiolk
2Kiolk А чаму б пра гэта не
2Kiolk А чаму б пра гэта не напісаць у Назіраньні? Калі там быў таксама Raven, было б цікава пачытаць і яго ўражаньні.
Kiolk - 11.05.2009 - 23:10
In reply to 2Kiolk А чаму б пра гэта не by Harrier
Нажаль там Равэна не было,
Нажаль там Равэна не было, але я магу папрасціць чалавека, каб ён напісаў колькі словаў...
Harrier - 11.05.2009 - 23:13
In reply to Нажаль там Равэна не было, by Kiolk
2Kiolk А самастойна напісаць
2Kiolk А самастойна напісаць ужо не па статусу?
ПыСы Яшчэ можна і свае галасы за здымкі пакінуць - спадзяюся, што гэта не так цяжка, як напісаць у назіраньні. :)
Kiolk - 11.05.2009 - 23:31
In reply to 2Kiolk А самастойна напісаць by Harrier
...адзнакі за фотаздымкі
...адзнакі за фотаздымкі ананімныя, таму заўвага не слушная... Які статус....? Нічога не чуў...
Harrier - 12.05.2009 - 00:32
In reply to ...адзнакі за фотаздымкі by Kiolk
Калі я глядзеў сёньня
Калі я глядзеў сёньня ўвечары, за здымкі зязюлі прагаласавала 3 чалавекі. Нас у той момант было он-лайн 4 карыстальнікі. Пра сябе я ведаю, таму нехта з вас трох яшчэ не галасаваў.
Наконт статусу жарт. Але я даўно нічога не чытаў Кіолка. Па меншай меры тут. На жаль.
Oh-Voegel - 12.05.2009 - 11:08
In reply to Калі я глядзеў сёньня by Harrier
полностью согласен с
полностью согласен с harrier-ом.
Harrier - 12.05.2009 - 12:15
Сёньня тэлефанавалі з Цэнтра
Сёньня тэлефанавалі з Цэнтра кальцаваньня, будуць пісаць галандцам пра кальцо. Але на іх кольцах, якія на батальёнах, па 7 лічбаў. Таму імавернасьць дакладнага апазнаньня невялікая...
Oh-Voegel - 12.05.2009 - 12:44
In reply to Сёньня тэлефанавалі з Цэнтра by Harrier
хотя бы год узнать.
хотя бы год узнать.
Harrier - 12.05.2009 - 18:44
In reply to хотя бы год узнать. by Oh-Voegel
Вось хуткі адказ, які прыйшоў
Вось хуткі адказ, які прыйшоў з Нідэрландаў і перасланы мне Беларускім цэнтрам кальцаваньня:
Hello,
The given ringnumber is too small to identify this bird. I'm sorry, but we can't handle it.
Kind Regards,
Woutéra van Andel
data processing
Прывітаньне, прыведзены нумар кальца замаленькі каб вызначыць птушку. Прабачце, але мы не можам нічога зрабіць. з найлепшымі пажаданьнямі...
Oh-Voegel - 14.05.2009 - 00:21
In reply to Вось хуткі адказ, які прыйшоў by Harrier
ловить его надо, если,
ловить его надо, если, конечно, это надо.