Кальцо баталёна – цікавы працяг

Як я ўжо адзначыў у кам\энтарах, учора (10-05-2009) Жоржу Гулеўскаму пашчасьціла зрабіць здымак таго ж самца баталёна (які кульгае на акальцаваную нагу) ў той момант, як птушка часала сабе галаву. На жаль, пад час фатаграфаваньня Жорж забыў адключыць фармат РАВ, таму паглядзець доўгачаканае фота атрымалася толькі пасьля наведаньня фотастудыі і пераводу здымка ў ДЖПЭГ.

Кальцо атрымалася добра бачным, ПА КАВАЛКАХ ТЭКСТУ мы можам сцьвярджаць, што акальцаваны ён быў у Нідэрляндах: VOGFLTREKSTATION ARNHEM HOLLAND з лічбаў бачныя ..151.. Акрамя гэтага самца, яшчэ 5 спрабавалі заляцацца перад 4-5 самкамі, часам адзначаліся рытуальныя бойкі. Частка птушак пералятала с сажалак Азота на сажалкі гарадзкіх ачышчальных збудаваньняў бліжэй да Зарачанкі. Ўвечары прыляцелі на сажалкі і 2 вялікіх грыцука. Здымкі Жоржа Гулеўскага
Фотаздымкі

Каментары

З цікавага сказаў, што праляцелі каля 50 белакрылых крычак. Астатняе я напісаў (пра грыцукоў Limosa limosa). Лятала пара поплаўных лунёў, якія распалохалі кулікоў, бухаў бугай на сухой сажалцы з каналам.

2Kiolk А самастойна напісаць ужо не па статусу?

ПыСы Яшчэ можна і свае галасы за здымкі пакінуць - спадзяюся, што гэта не так цяжка, як напісаць у назіраньні. :)

Калі я глядзеў сёньня ўвечары, за здымкі зязюлі прагаласавала 3 чалавекі. Нас у той момант было он-лайн 4 карыстальнікі. Пра сябе я ведаю, таму нехта з вас трох яшчэ не галасаваў.

Наконт статусу жарт. Але я даўно нічога не чытаў Кіолка. Па меншай меры тут. На жаль.

Сёньня тэлефанавалі з Цэнтра кальцаваньня, будуць пісаць галандцам пра кальцо. Але на іх кольцах, якія на батальёнах, па 7 лічбаў. Таму імавернасьць дакладнага апазнаньня невялікая...

Вось хуткі адказ, які прыйшоў з Нідэрландаў і перасланы мне Беларускім цэнтрам кальцаваньня:

Hello,
 
The given ringnumber is too small to identify this bird. I'm sorry, but we can't handle it.
 
Kind Regards,

 Woutéra van Andel
data processing

Прывітаньне, прыведзены нумар кальца замаленькі каб вызначыць птушку. Прабачце, але мы не можам нічога зрабіць. з найлепшымі пажаданьнямі...