Птушыны фэст у травеньскім Тураве

У два першых травеньскіх дня ў старажытным палескім горадзе Тураве адбудзецца Фестываль птушак.
Ініцыятарам мерапрыемства выступіла грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), суарганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Праграма развіцця ААН у Беларусі, Праграма малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду, Праект ГЭФ/ПРААН па Палессю, Жыткавіцкі райвыканкам.

Мэта фестывалю - садзейнічаць развіццю прыроднага і культурнага турызму на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна.
Фестываль адкрыецца семінарам па праблемах аховы птушак адкрытых паплавоў, пасля прадугледжаны выступленні фальклорных і музычных калектываў, прысвечаныя птушкам, а таксама дэфіле »Кулічыная мода», на якім будуць прадстаўлены калекцыі юных дызайнераў рэгіёну і дызайнераў Міжнароднай маладзёжнай творчай майстэрні »Млын моды».
Акрамя таго, для ўсіх ахвотных будуць арганізаваны назіранні за птушкамі, майстар класы АПБ па маляванню птушак на тканіне, тату з птушкамі, а таксама майстар класы Тураўскага дома творчасці па кераміцы, саломцы, вышыўцы і іншых народных промыслах.
Запланавана выстава матэрыялаў АПБ за ўсе гады існавання арганізацыі: часопісаў «Птушкі і мы», плакатаў і буклетаў.
У другі дзень фестывалю пройдзе фотапленэр «Птушкі Тураўскага балоння», у якім возьмуць удзел прафесійныя фатографы.
Птушыны фестываль праводзіцца ў другі раз. Чакаецца, што ён збярэ мноства ўдзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў замежных дыпламатычных місій, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Беларусі.
Тураўскае балонне – Тэрыторыя, важная для птушак міжнароднага значэння. Там створаны першы і адзіны ў Беларусі рэзерват, якім кіруе грамадская арганізацыя – АПБ. Востраў на ўскрайку г.Тураў — адно з найбольш важных месцаў гнездавання і адпачынку падчас міграцыі водна балотных птушак.
 

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: Міхаіл Нікіфараў каля помніка марадунцы ў Тураўскага гатэля.
Паводле www.belapan.org
 

Comments

моўчадзь (госць) - 28.04.2010 - 15:41

In reply to by АВ (госць)

Згодны, але не зусім ;-) Артыкул па ссылцы называецца "В Турове появится первый в мире памятник кулику-мородунке". Хай жыве!!!