Напачатку красавіка адна з двух марадунак з помніка, які знаходзіцца пад гатэлем у Тураве, папросту знікла.
Марадунка (Xenus cynereus) – вельмі адметны і рэдкі ў нашай краіне від кулікоў з трошкі загнутай да гары дзюбай. Менавіта марадунка – адзін з тых відаў птушак, які адмыслова прыязжаюць паглядзець у Беларусі практычна ўсе замежныя бёдуотчары.
Помнік быў усталяваны і ўрачыста адкрыты пад час Першага фэсту Птушак 1 траўня 2009 году, ён ужо паспеў стаць прыемнай турыстычнай адметнасцю гэтага старажытнага гораду на Прыпяці.
Хто і з якой мэтай здзейсніў гэты факт вандалізму, пакуль не вядома. Мясцовая міліцыя ўжо пачала пошукі вандала(ў).
Здымак пашкоджанага помніка - Юліі Патоцкай
Яўген Сліж для www.birdwatch.by
На гэтую тэму
Птушыны фэст у травеньскім Тураве
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АВ (госць) - 30.04.2010 - 13:08
и одна смотрится неплохо,
sterna - 01.05.2010 - 23:17
In reply to и одна смотрится неплохо, by АВ (госць)
я лічу што адламаць трэба
я лічу што адламаць трэба рукі тым хто гэта зрабіў, і ўсе тут! тым хто бачыў яе сваімі вачыма, той разумее, што адной не дастае, гэта пачуцее у сэрцы.......
paulik (госць) - 04.05.2010 - 10:42
Адзін ён можа і таксама
pugnax - 10.09.2010 - 23:46
In reply to и одна смотрится неплохо, by АВ (госць)
С точки зрения
С точки зрения антивандальности - одно из первых мест у памятника победы на одноименной площади. До звезда хрен долезешь.