Запрашаем сябраў АПБ у міжнародны студэнцкі летнік у Тураве

З 8 па 14 ліпеня на працягу тыдня на базе адукацыйнага цэнтру АПБ у г. Тураў (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) адбудзецца летнік для студэнтаў і магістрантаў з Беларусі і Швецыі “Вывучаем Прыпяць Разам-3” (магчымы ўдзел студэнтаў-бёдуотчараў таксама з Украіны і Казахстана). Рабочая мова летніка – англійская.

Галоўныя мэты летніка – пазнаёміцца з калегамі-бёдуотчарамі са Швецыі і Беларусі і разам назіраць птушак і прыроду Прыпяці і бліжэйшых да Турава ТВП (“Тураўскае балонне”, “Рыбгас “Белае”, “Вусце Лані”, магчыма “Альманы”), а таксама дапамагчы біятэхнічнымі мерапрыемствамі палепшыць для птушак Тураўскае балонне і пазнаёміцца з асноўнымі помнікамі старажытнага Турава.
Ад’езд 8 ліпеня, ў 14:00 з Мінску і вяртанне 14 ліпеня каля абеду ў Мінск на замоўленым аўтобусе.
Ўсе расходы па аплаце праезду да Мінску і дадому, пражыванню і харчаванню ўдзельнікаў пад час летніку бяруць на сябе арганізатары. Пражыванне ва ўласных спальніках у драўлянай вясковай хаце.

Для таго, каб прыняць у ім удзел, трэба быць сябрам АПБ і студэнтам або магістрантам любой ВНУ Беларусі або замежжа.
Калі ласка, дашліце Дзьмітрыю Вінчэўскаму (harrier@tut.by) да нядзелі, 4 ліпеня анкету-заяўку з наступнымі асабістымі дадзенымі:
Імя і прозьвішча
Год нараджэння
З якога году ў АПБ і ў якіх мерапрыемствах за апошнія 2 гады прымалі ўдзел
Назва навучальнай установы, факультэт і курс
Мабільны тэлефон (ы)
адрас электроннай пошты (калі праглядаеце штодзень)
Узровень валодання англійскай (у крайнім выпадку – нямецкай) мовай:
свабодна размаўляю/ добра разумею, але размаўляю слаба/ і г.д.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму перавагу будуць мець тыя, хто даслаў анкету раней; юначкі; студэнты з па-за Мінску (якія вучацца ў мінскіх або рэгіянальных ВНУ).

Падрабязная праграма летніку будзе дасланая адабраным удзельнікам.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага (+375 336 887589 мтс)

Здымак з міжнароднага летніка ў Тураве ў 2007 годзе
 

Comments

Жаль, в Україні Українське Товариство Охорони Птахів (УТОП) нічого подібного не організовує. Та навіть сайт в

жахливому напівмертвому стані. Порівняйте самі АПБ білоруський, OTOP польський, російський, і наш, укарїнський

www.birdlife.org.ua 

У нас таксама далёка ад ідэальнага стану...

Ўсё робяць людзі - само нічога не робіцца. Як яны здольныя змяняцца і справа ім цікавая - будзе і справа развівацца.

Здаецца, ў летніку будуць 2 хлопцы з Каменца-Падольскага.

Viola (госць) - 26.06.2010 - 22:37

Действительно, ваш сайт отличный, "живой". Постоянно много свежей информации, неплохо налажено общение с посетителями сайта. У нас в Украине пока такого нет, хотя ентузиасты есть и работают. Например, сайт raptors.org.ua, который посвящен хищным птицам - один из лучших в Украине (на мой взгляд). И птицы у нас летают, и орнитологи их изучают, и парни из Каменца-Подольского будут у вас в гостях. Надеюсь ваш опыт работы будет им полезен.