Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Жар-птушка #2

30.09.2010 - 21:31 | Apus

Зарянка - Erithacus rubecula (L.,1758) - Малiнаука - Robin

Яшчэ адна птушка, ад якой становiцца цёпла. Прычым сагравае не толькi колерам, але i сваiм асаблiвым позiркам.

19.09.2010, Iвацэвіцкі раён 

Каментары

Зьмяшчу свой каментар тут яшчэ раз. Калі атрымаецца яго надрукаваць з гэтай малінаўкай - вельмі дастойны здымак, то можна будзе і вясной ёй падарыць:)

Ёсьць прапанова выкарыстаць найлепшыя 12 фотак з Галерэі для календара перакіднога фарматам А4 на 2011 год.

Выдатных фотак тут ўжо больш, чым на 10 календароў, аднак і толькі 12 надрукаваць лепш, чым нічога.

Для гэтага трэба знайсьці каля 500 уе на друк (без аўтарскіх ганарараў) на 400-500 штук календароў. Тады аўтары маглі б атрымаць па 10 календароў як ганарар за адну сваю фотку, а іншыя трэба будзе распаўсюдзіць, каб вярнуць грошы.

Калі ёсьць нейкія ідэі або спонсары - калі ласка, пішыце ў лічку або на е-мэйл. Час яшчэ ёсьць.

Можа быць, вы маглі бы рабіць штотыднёвы каляндар? Тады вы маглі б выкарыстоўваць 52 фатаграфій + 1 фота на вокладцы ;-)

 Прекрасный снимок.Она такая доверчивая и ласкавая, что хочется погладить ее по чудной головке.Есть и у нас "райские птицы",которыми не устаешь любоваться! Что очень  радует!