Вынікі Першага этапа фотаконкурса АПБ “Птушка ў аб’ектыве-2010” (+фота)

22.01.2011 - 18:35 | Kiolk

 У 2010 годзе ўпершыню фотаконкурс праводзіўся паводле новых правілаў – больш дэмакратычна і адкрыта. Бо здымкі ў Фінал конкурса маглі адбіраць, выстаўляючы ім свае адзнакі, ўсе зарэгістраваныя карыстальнікі сайта www.birdwatch.by. Што два тыдні (ці 2 разы штомесяц, пачынаючы з мая, калі конкурс пачаўся) у фінал, ці Другі этап, праходзілі 5 здымкаў, якія атрымалі самы высокі сярэдні бал у двух катэгорыя: “Птушкі” і “Людзі, якія назіраюць ці вывучаюць птушак”.

Такім чынам нашы карыстальнікі адабралі 78 лепшых фотапрац у катэгорыі "Птушкі" і 34 працы ў катэгорыі "Людзі”.

На другім этапе адабраныя фотаздымкі будзе ацэньваць Журы, а пераможцы ў гэтых двух катэгорыях будуць агучаны на чарговым з'ездзе АПБ, які адбудзецца 29 студзеня 2011 году. 

Такім чынам у фінал фотаконкурсу ў  катэгорыі “Птушкі” прайшлі працы 14 аўтараў, пры гэтым неаспрэчнымі лідэрамі па колькасці фінальных здымкаў з'яўляюцца Дзьмітрый Якубовіч (Гродна) і Мікалай Варабей (Любань):

Oh-Voegel (Дзьмітрый Якубовіч)- 23

Apus (Мікалай Варабей- 21

Валерий Юрко - 9

Harrier (Дзмітрый Вінчэўскі)- 6

Andrzej (Андрэй Несцераў)- 4

Мікалай Гулінскі - 4

Валентин Мазай - 3

smiley (Таня Раманава)- 2

Pavel Simeonov - 1

Владимир П-н (Уладзімір Пушкін) - 1 

prosto (Леанід Шчаглоў)- 1

Жорж Гулеўскі -1 

Raven (Дзяніс Табуноў)- 1

Валерый - 1  

 

Самы пасьпяховы аўтар першага этапу фотаконкурсу. Фота Дзмітрыя Вінчэўскага 

Не заўсёды канкурэнцыя сярод фотаздымкаў была аднолькавай – часам паміж сабой “змагаліся” работы вельмі высокага і амаль аднолькавага ўзроўню, часам – вельмі рознага і бліжэй да сярэдняга. Гэта бачна і на выніках Першага этапу. 

 

 

Нашмат менш фотаработ выстаўлялася на конкурс у катэгорыі “Людзі, якія назіраюць ці вывучаюць птушак”. Але і там часам была добрая канкурэнцыя за выйсце ў фінал. Такім чынам, у яго трапілі работы 8 аўтараў:

Дзмітрый Вінчэўскі – 21

Алег Кальчанка - 3

Леанід Шчаглоў - 3  

Алена Вінчэўская – 2

 Валодзя Вінчэўскі (да 16 год) – 2

Андрэй Храмогін – 1

Раман Шкабара - 1 

Дзмітрый Якубовіч - 1 

Віншуем усіх фіналістаў і жадаем больш выдатных кадраў і цікавых сустрэч з птушкамі і людзьмі, якія за імі назіраюць.

 

Новы фотаконкурс АПБ “Птушкі ў аб’ектыве-2011” ужо пачаўся. Яго першы этап зноў будзе адбывацца ў Галерэі нашага сайту з 01.01.2011 да 28.12.2011.

 

 

На гэтую тэму:

Правілы фотаконкурсу

Цяжка паранены наш калега

Поздравляем Дмітрія Якубовіча...

Фотаздымак да навіны, як Дзьмітры Якубовіч здымае кральку Матэўша Матысяка (www.birdwatching.pl )

Comments

Самы пасьпяховы аўтар - это как? больше фотографий? рано еще писать про успешность, мне кажется. Самый успешный - тот, кто больше первых призов возьмет или нет? больш дэмакратычна і адкрыта - тоже судить можно будет по результатам, когда жюри вынесет свой вердикт. На этом этапе - да, но не надо из этого делать слона:-) А ники раскрыли - зря, достаточно и ФИО, раз знаете. Опечатку в фамилии Татьяны поправьте.

Самы пасьпяховы на гэтым этапе фотаконкурсу той, у каго прайшло ў фінал найбольш здымкаў.

У фінале самым пасьпяховым будзе той,  у каго будзе найбольш перамог і прызавых месцаў.

Так што не бачу памылкі.