Надвор’е ў Турцыі пакуль застаецца неспрыяльным для мігрыруючых белых буслоў (Ciconia ciconia). Цяпер там толькі +5 градусаў, густыя хмары і моцны вецер.
Як вядома, буслы – як і іншыя вялікія птушкі, для пералётаў на вялікія адлегласці выкарыстоўваюць лунаючы палёт і так званыя “тэрмікі” – слупы цёплага паветра, якія падымаюцца над зямной паверхней з-за таго, што паветра тут праграваецца неаднолькава. Птушкі падымаюцца разам з такім паветрам, а потым лунаюць на той жа вышыні або зніжаючыся да наступнага тэрміка. Таму буслы не могуць доўга ляцець над адкрытым морам і пад час міграцый моцна залежаць ад цёплага паветра і пагоды.
Аднак сёння зранку каля 100 буслоў усё ж адляцелі з узбярэжжа мора Мармора ў паўночна-усходнім кірунку. Большасць птушак жа застаецца ў Турцыі і працягвае харчавацца ў даліне ракі Бурса вялікімі групамі (гл. здымак).
Паводле www.bocian.org.pl (тэкст і здымак з цяперашняй Турцыі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Белыя буслы вяртаюцца!
Миллион долларов, чтобы показать аистов всему миру
Белы бусел і ЛЭП, ці ёсць рашэнне?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Peregrinus - 26.03.2011 - 22:22
Первые аисты уже на
Первые аисты уже на Каменеччине!
biot1 (госць) - 26.03.2011 - 23:31
In reply to Первые аисты уже на by Peregrinus
Вообще-то первые аисты были
Harrier - 26.03.2011 - 23:40
In reply to Первые аисты уже на by Peregrinus
Цікавы здымак з Турцыі -
Цікавы здымак з Турцыі - наколькі я ведаю, буслы звычайна больш любяць паляваць у месцах з кароткай расьліннасьцю. А тут наадварот - на скошанай ніводнай птушкі, ўсе ў больш высокай.
Harrier - 27.03.2011 - 20:13
In reply to Первые аисты уже на by Peregrinus
Як паведамляюць з Турцыі,
Як паведамляюць з Турцыі, там сёньня, 27-03, усталявалася пагода, таму ў нас ў Беларусі можна паўсюль чакаць хуткага з'яўленьня белых буслоў.
Паводле www.bocian.org.pl