Нашы белыя буслы пакуль яшчэ ў Турцыі

Надвор’е ў Турцыі пакуль застаецца неспрыяльным для мігрыруючых белых буслоў (Ciconia ciconia). Цяпер там толькі +5 градусаў, густыя хмары і моцны вецер.

Як вядома, буслы – як і іншыя вялікія птушкі, для пералётаў на вялікія адлегласці выкарыстоўваюць лунаючы палёт і так званыя “тэрмікі” – слупы цёплага паветра, якія падымаюцца над зямной паверхней з-за таго, што паветра тут праграваецца неаднолькава. Птушкі падымаюцца разам з такім паветрам, а потым лунаюць на той жа вышыні або зніжаючыся да наступнага тэрміка. Таму буслы не могуць доўга ляцець над адкрытым морам і пад час міграцый моцна залежаць ад цёплага паветра і пагоды.


Аднак сёння зранку каля 100 буслоў усё ж адляцелі з узбярэжжа мора Мармора ў паўночна-усходнім кірунку. Большасць птушак жа застаецца ў Турцыі і працягвае харчавацца ў даліне ракі Бурса вялікімі групамі (гл. здымак).


Паводле www.bocian.org.pl (тэкст і здымак з цяперашняй Турцыі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

На гэтую тэму:
Белыя буслы вяртаюцца!

Миллион долларов, чтобы показать аистов всему миру

Белы бусел і ЛЭП, ці ёсць рашэнне?


 

Comments

Цікавы здымак з Турцыі - наколькі я ведаю, буслы звычайна больш любяць паляваць у месцах з кароткай расьліннасьцю. А тут наадварот - на скошанай ніводнай птушкі, ўсе ў больш высокай.

 Як паведамляюць з Турцыі, там сёньня, 27-03, усталявалася пагода, таму ў нас ў Беларусі можна паўсюль чакаць хуткага з'яўленьня белых буслоў.

Паводле   www.bocian.org.pl