Амаль месяц таму, 16 траўня 2009г., у Польшчы адбыўся першы Бёдрэйс (“гонка за птушкамі” з англ.), які атрымаў даволі дзіўную назву “Rajd Ptasiarzy” (нешта накшталт “Рэйд птушароў”). Правілы рэйду ў асноўным насьледавалі правілы Орніталагічнага маратону, які ў сярэдзіне альбо ў канцы красавіка па ўсёй Іспаніі з 2002 года праводзіць SEO (BirdLife у Гішпаніі). З 1990-х гадоў яны праводзіліся спачатку толькі ў Каталоніі, каманда з якой і ўтрымлівае еўрапейскі рэкорд – 217 відаў птушак за 24 гадзіны гонкі. Ў параўнанні з правіламі многіх аналагічных спаборніцтваў (у тым ліку і ў Беларусі), адно з галоўных адрозненняў у тым, што польскія (як і гішпанскія) каманды не павінны вяртацца ў пункт старту, але свой маршрут трэба было закласці ў межах толькі аднаго ваяводзтва.
Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 11 каманд, якія назіралі птушак у 8 ваяводзтвах. Прычым 2 каманды выступалі па-за конкурсам. Усе, акрамя адной каманды, перакрочылі парог у 100 адзначаных відаў. Усе каманды разам зарэгістравалі 228 відаў. Дзьве каманды здолелі адзначыць за суткі па 153 віды птушак! Згодна з правіламі, можна было заносіць у спіс каманды ў якасці віду нават птушку, вызначаную дакладна толькі да роду. Аднак у такім выпадку ніякі іншы від з гэтага роду, вызначаны да віду, больш не мог быць занесены ў спіс. Менавіта такім чынам адна з гэтых каманд мела ў спісе не вызначанага да віду паморніка. Акрамя гэтага, для кожнай каманды вызначаліся т.зв. “ўнікальныя віды” (віды, якія былі адзначаныя пад час спаборніцтваў толькі гэтай камандай). Такім чынам каманда-пераможца адзначыла 6 такіх відаў, а каманда, якая заняла другое месца – 4 такіх віды. На трэцім месцы апынулася каманда са 147 відамі птушак у спісе.
Цікава, што Фаўністычная камісія пацвердзіла рэгістрацыі пад час спаборніцтваў канадзкай казаркі, нырка-маранкі, звычайнай гагі, амерыканскай саўкі, малага баклана, чырвонай чаплі, вандроўнага і сокала-шулёнка, крычкі-чэгравы, горнага і чырвовальлёвага свірстуноў, аляпкі. Аднак стпэвага луня, які ўпрыгожвае лога рэйду, адзначыць пад час спаборніцтваў нікому не атрымалася.
Правілы, якімі карысталіся каманды, будуць праз нейкі час выкладзены на нашым сайце ў перакладзе на беларускую для абмеркавання і магчымага пераймання некаторых пунктаў для правядзення наступнага, ўжо шостага Бёдрэйсу ў Беларусі, які адбудзецца ў пачатку верасня.
Афіцыйныя вынікі ў выглядзе файла .pdf можна знайсці на ніжэй пададзеным сайце.
Паводле www.kestrel.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 12.06.2009 - 19:07
Я бы прапанаваў, на гэтым
Я бы прапанаваў, на гэтым сайце абмяркаваць Беларускі чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі і і магчымыя ў ім змены. ТАксама, як варыянт, прапанаваў бы ўзяць асвятленне чэмпіяната і магчымую анлайн-трансляцыю...
Harrier - 12.06.2009 - 19:18
In reply to Я бы прапанаваў, на гэтым by Kiolk
Добрая прапанова - цалкам
Добрая прапанова - цалкам падтрымліваю! Ад магчымых зьменаў у Правілах да стварэньня лога, выпуску і распаўсюджаньню прадукцыі з ім і асьвятленьня ... Бо час ляціць хутка, а шмат што трэба падрыхтаваць.
Kiolk - 12.06.2009 - 19:21
In reply to Добрая прапанова - цалкам by Harrier
Я думаю, самае галоўнае ў
Я думаю, самае галоўнае ў гэтай справе атрымаць дамоўленасць і падтрымку з боку офіса...
Harrier - 12.06.2009 - 19:35
In reply to Я думаю, самае галоўнае ў by Kiolk
На шчасьце :) пакуль офіс
На шчасьце :) пакуль офіс вызначае не ўсё. Шмат залежыць ад рашэньня ЦС
Ды і патэнцыйныя чальцы каманд-ўдзельніц павінны выказаць сваё меркаваньне. Інакш хто будзе ўдзельнічаць, як не яны?
Kiolk - 12.06.2009 - 19:38
In reply to На шчасьце :) пакуль офіс by Harrier
Ну тады трэба гэта
Ну тады трэба гэта абмяркаваць на савеце і дамовіцца...