У прынцыпе, дзіўна, што берасцянкі (Fringilla coelebs) застаюцца ў нас на зімоўку ў зусім невялікай колькасці. Іх дзюба выдатна прыстасаваная да харчавання і здабывання разнастайнага насення, формай і велічынёй вельмі падобная на дзюбу шчыгелаў.
Але чамусьці зімой берасцянкам у нас падабаецца далёка не ўсім і ўбачыць іх хаця і можна, але часцей зрэдку.
Гэтая зіма пачыналася цёплай і бясснежнай і як толькі выпаў першы снег у Гродна, берасцянкі сталі заўважнымі і харчаваліся ў снежні ў гэтыя нешмаьлікія снежныя дні яшчэ не забітай марозам зялёнай расліннасцю, адрываючы кавалачкі зялёнага лісця.
Аднак у студзені сытуацыя змянілася - выпаў глыбокі снег. Аднак і тут берасцянкі спраўляліся, хутка з'ядаючы насенне кустарнікаў і на галінках, і тое, якое упала на снег:
Час ад часу, пад час перапынкаў ад ежы, з больш высокіх галін на дрэвах можна было пачуць іх характэрную пазыўку "пінь, пінь".
Гродна, 14-01-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 16.01.2021 - 13:10
Tрохі інстынкт іх падвёў, ды…
Tрохі інстынкт іх падвёў, ды і зіма нечакана рэзка паказала свае "зубкі". Праз некалькі дзён будзе плюсавая тэмпература, і ежы будзе больш - перазімуюць ...