Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дразды-піскуны: Усё лепшае - птушанятам. Але не ўсім адразу

дрозд-піскун

Замаскаваўшыся, я сядзеў на беразе Гараднічанкі і чакаў на прылёт зімародкаў. Але зімародкі не прыляталі і, як гэта звычайна бывае, я стаў звяртаць усё больш увагі на тое, што адбываецца навокал. І вось амаль насупраць мяне, на дрэва на іншым беразе рэчкі, сеў дрозд-піскун (Turdus pilaris). З-за таго, што камера была амаль на максімальным зуме ў чаканні зімародкаў прыкладна ў 20 метрах ад мяне, я так і паспрабаваў, не змяняючы зум, знайсці ў аб'ектыве дразда. 

Аказалася, што ён трымае ў дзюбе мякаць чарэшні і прысеў побач са мной каб вырашыць, каму з птушанят яе несці. Бо як аказалася хвілін праз 5, таксама амаль насупраць мяне, але метрах у 15 ад месца і дрэва на якое сеў дарослы дрозд, сядзеў адзін з караткахвостых злёткаў.  Яго добра прыкрывалі галіны і я заўважыў яго толькі тады, калі ён кароткім крыкам папрасіў есці. Крыкі-просьбы спачатку раздаваліся прыкладна раз у 10 хвілін, а потым, калі птушанё больш прагаладалася, пачаліся серыі кожныя 3-5 хвілін, прычым больш працяглыя, па некалькі секунд запар. 

Але бацькі як бы не заўважалі птушанё, і, зразумела, не кармілі. І хаця за больш, чым гадзіну я бачыў дарослых  драздоў (у тым ліку і з чарэшняй у дзюбе) на рознай адлегласці некалькі разоў, да 'майго' злётка ніхто так і не прыляцеў. Наўрацці тое, што я сяжу побач было прычынай ігнаравання просьбаў птушаняці, але прышоў мой час вяртацца дадому і я, так і не дачакаўшыся кармлення драздзёнка, сыйшоў адтуль. 

Гродна, 04-06-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары