Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дзьмухаўцовы пір: Зелянушкі, частка 2

Каб сфатаграфаваць зелянушку (Carduelis chloris), якая ласуецца насеннем дзьмухаўцоў, зараз шмат часу не трэба.

Дзьмуцаўцоў навокал - жоўтае мора, а, значыць, шмат ужо і спелых, але яшчэ не распушчаных як парашуцікі, кветак.

Тым больш ва ўсім ёсць свае плючы і мінусы. Калі птушка кушае не адна, то часам самцу трэба саступаць ужо адкрыты ім дзьмухавец самцы. І шукаць сабе іншы. А так - выбраў добры, адкрыў яго збоку - і кушай сабе. Потым - наступны і яшчэ адзін - ніхто не перашкаджае.

Гэта, канешне, перавагі. Але ёсць і недахопы. Чым больш вачей побач з табой сочыць, паглядвае за наваколлем - тым бяспечней усім. Ды і драпежнік не можа схапіць усіх зараз,значыць, чым больш суседзяў побач, тым меншая імавернасць стаць адным з тых, абраных і злоўленых драпежнікам. А так за ўсім трэба глядзець самастойна. Таму і падабрацца да гэтага самотнага самца мне было значна лягчэй, чым раней да пары ці групкі птушак.

01-05-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары