Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гісторыя з рыбкай і птушанём крычкі

Птушаняты рачных крычак (Sterna hirundo), як і маладыя і дарослыя чайкі і чаплі, а таксама дарослыя крычкі, сядзяць на часовых астраўках сярод Нёмана. Дарсолыя птушкі яўна адпачываюць, чысцяць і мыюць сваё пер'е. Маладыя робяць тое самае. А яшчэ чакаюць на ежу ад бацькоў - як мінімум некаторыя з іх.

Крычкі на тое і "крычкі" па словах заснавальніка літоўскай арніталогіі Тадаса Іванаўскаса (Тадэвуша Іваноўскага), бо гучна і часта крычаць у гнездавы час, таму і атрымалі такую справядлівую беларускую назву. Чутно іх здалёк і гукі выдатна разносяцца над вадой яшчэ да таго, як можаш убачыць птушку. Лятаюць яны хутка, упэўнена і часам як бы дэманструючы свае здольнасці, з пікіраваннямі і узняццём у паветра пасля гэтага. 

Зараз, калі птушаняты выляцелі, крычаць у асноўным тыя дарослыя, якія ляцяць са здабычай - большай ці меншай рыбкай. Для чаго яны гэта робяць, я так і не зразумеў. Бо калі для таго, каб пачуць голас (сваіх) галодных птушанят і прыляцець дакладна да іх - бо не ведаюць дзе тыя зараз сядзяць, то тое, што я назіраў ў апошнія дні, ніяк гэтага не пацверджвае.

Вось дарослая птушка адрэагавала на крыкі аднаго з птушанят, прызяілілася пасля шматлікіх піруэтаў побач і прапаноўвала ТРЫ разы галоднаму рыбку, але птушанё так і не ўзяло (ці не атрымала яе?) яе - бо аказалася чужым ці проста не здагадвалася, што калі рыбка зусім побач, трэба проста апусціць трошкі раскрытую дзюбу як раз насустрач і ўзяць яе.

Пасля першай спробы перадаць птушаню рыбку дарослая крычка ўзляцела і хутка зноў прызямлілая з прапановай, аднак яна была ўжо карацейшай. Потым яшчэ адзін узлёт і апошняя, хуткай трэцяя спроба аддаць рыбку - нічога не атрымалася і дарослая адляцела з рыбкай, а малое засталося без яе. Затое з галоднымі крыкамі.

07-08-2020, Нёман у Гродна

Аўтар- Дзьмітры Вінчэўскі