Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лебедзі-клікуны: у рапсе - добра

Азімы рапс навокал рыбгаса "Каенеўцы" узыйшоў добра і хутка падымаецца. Можа для самаго рапса гэта і кепска - вырасце завысокі да зімы і без снегу або пад неглыбокім снегам вымярзуць верхнія лісцікі, а всоь для лебедзей-клікуноў (Cygnus cygnus) нічога лепш і быць ня можа!

Рыбгасз вадой літаральна побач, і густы свежы рапс - таксама!

Некалькі метраў ад гэтай зусім невялікай сям'і толькі з аднымптушанём у рапсе адпачывалі і кушалі яшчэ тры сям'і, хутчэй за ўсё з часам да іх далучыцца яшчэ больш птушак і да глыбокага снегу яны тэарэтычна змогуць тут і зімаваць.

Бераставіцкі раён, 16-09-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Дзякуй! Складваецца такое ўражанне, што клікуны - а за імі і шыпуны навучыліся - увогуле могуць жыць без вадаёмаў. Калгасныя палі ім забяспечваюць і стол, і дом. Ну акрамя перыяду гнездавання, канешне, і на начлег яны пералятаюць на воду.