Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Маўклівая песня гіля

гіль

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Яшчэ здалёк я пачуў у старым садзе, які застаўся паміж савецкімі пяціпавярхоўкамі, голас гіля (Pyrrhula pyrrhula). Ён даволі часта і рэгулярна пытаў і адказваў сабе: - "Гіль? Гіль", таму знайсці яго было нецяжка. Гэта аказаўся самотны самец, які еў пупышкі на адным з многіх тут пладовых дрэваў і час ад часу свісцеў - можа клікаў далучыцца да яго іншых гілёў?

Але еў ён нядоўга, пераляцеў недалёка і сеў на адну з тонкіх галінак амерыканскага клёна. І тут пачалося дзіўнае прадстаўленне:

Гіль надзьмуваў горла так, што прыпадымалася пер'е на шыі, разяваў дзюбу і падымаў яе з галавой дагары. Часам прыпадамылася і чорнае пер'е на патыліцы самца. Выглядала гэта так, што ён спяваў, але ... без гуку! Раз на 10-15 секунд усё ж вырываліся кароткія і нягучныя кавалкі свістоў-пазыўкі, але потым гук зноў 'прападаў' і гіль спяваў моўчкі. Працягвалася гэтая маўклівая песня каля хвіліны, а потым птушка адляцела. І што гэта было і для чаго, я не зразумеў. 

Гродна, 15-03-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Напэўна, спяваў ціха для сябе, сумаваў, унутрана перажываў, што трэба пакідаць сады, дзе было шмат пладоў рабіны, клёну, ясеня... Час ляцець у яловыя лясы, дзе гэтых прысмакаў не будзе.