Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Нёманская Свіслач і балота Грайна ўзімку

У Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў асабліва прыемна ўбачыць пойму Свіслачы так, як яе бачаць птушкі.

На вялізны жаль, у 1960-я (?) частка ракі была каналізаваная - ад мяжы з Польшчай да в.Ярмолічы, ніжэй і да ўпадзення ў Нёман рака ужо засталася амаль у натуральным стане і уваходзіць, разам з нізінным пойменным балотам Грайна (на верхнім здымку) і некаторымі навакольнымі мясцінамі ў заказнік "Гродзенская Свіслач".

Аднак і на спрамленым некалі ўчастку бачна, што рака не хоча цячы прама, а ў некаторых месцах, бліжэй в.Водла, захавалася амаль цалкам і старое, прыроднае русла, якое выглядае як старарэччы. У некаторых з іх стаіць вада.

Таму рэнатуралізацыя гэтай часткі Свіслачы была б параўнальна лёгкай - старое русла ёсць, трэба толькі пусціць у яго раку.

На наступных здымках бачна пойма ў в.Ярмолічы і ў в.Літвінкі. Ну і асушаная пойма - на апошнім.

23-01-2021, Гарадзеншчына

Аўтар - Ірына Варкулевіч

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары