У Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў асабліва прыемна ўбачыць пойму Свіслачы так, як яе бачаць птушкі.
На вялізны жаль, у 1960-я (?) частка ракі была каналізаваная - ад мяжы з Польшчай да в.Ярмолічы, ніжэй і да ўпадзення ў Нёман рака ужо засталася амаль у натуральным стане і уваходзіць, разам з нізінным пойменным балотам Грайна (на верхнім здымку) і некаторымі навакольнымі мясцінамі ў заказнік "Гродзенская Свіслач".
Аднак і на спрамленым некалі ўчастку бачна, што рака не хоча цячы прама, а ў некаторых месцах, бліжэй в.Водла, захавалася амаль цалкам і старое, прыроднае русла, якое выглядае як старарэччы. У некаторых з іх стаіць вада.
Таму рэнатуралізацыя гэтай часткі Свіслачы была б параўнальна лёгкай - старое русла ёсць, трэба толькі пусціць у яго раку.
На наступных здымках бачна пойма ў в.Ярмолічы і ў в.Літвінкі. Ну і асушаная пойма - на апошнім.
23-01-2021, Гарадзеншчына
Аўтар - Ірына Варкулевіч
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 02.02.2021 - 17:03
Красота! Только вот о…
Красота! Только вот о прибрежных полосах малых рек там , наверное, не слышали. Ну, никак не 10 метров от края распаханного поля до береговой линии.
Harrier - 02.02.2021 - 18:16
In reply to Красота! Только вот о… by arktous
Гэта, на жаль, наша…
Гэта, на жаль, наша рэальнасць - дзе змогуць даехаць на трактары, там і будзе ўзворана, дзе-нідзе да самай вады (((
sirota - 21.02.2021 - 18:26
Невообразимая красота!
Невообразимая красота!