Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Паветраная бітва шэрых чапляў

Збоку ад мяне хрыплавата, гучна і праціўна - як заўсёды - прагучаў крык шэрай чаплі (Ardea cinerea) і я павярнуў голаву ў той бок.

Тры птушкі ляцелі бліжэй да другога берагу Нёману - у такой колькасці я іх у цэнтры гораду яшчэ не бачыў. 

На працягу некалькіх наступных хвілін не толькі аказалася, што чапляў чатыры, але і што яны нешта адна адной хацелі даказаць. Што - засталося для мяне загадкай.

Насупраць вусця Гараднічанкі расце высокая таполя - яна вышынёй і памерамі добра вылучаецца сярод іншых дрэваў тут і менавіта яе выбіраюць час ад часу мясцовыя шэрыя чаплі каб адпачнуць ці схавацца ад мясцовых варон.

Звычайна чапля тут адна, але ў гэты раз  выглядала на сур'ёзную спрэчку з прэтэнзіямі на парушэнне межаў прыватнай уласнасці. Чаплі ганялі адна адну з таполі і ў паветры побач нават развярнулася сур'ёзная бітва з выпадамі дзюбай!

Ніколі нічога падобнага я не бачыў!

Як і ўсе непастановачныя бойкі супернікаў з прыкладна раўнымі сіламі, актыўная фаза бойкі-бітвы працягвалася нядоўга і прынамсі мне збоку засталося не зразумела, хто ў ёй перамог.

Пагоні вакол таполі яшчэ працягваліся, але не такія відовішчныя. У рэшце рэшт там засталася адна чапля. 

Нёман у Гродна, 22-10-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары